Абсалютны тэмпературны максімум за час метэаназіранняў у Беларусі складае цяпер 38,7 градуса. 21.by

Абсалютны тэмпературны максімум за час метэаназіранняў у Беларусі складае цяпер 38,7 градуса

07.08.2010 15:14 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

на 0,7 градуса больш за папярэдні.

Паводле звестак meteoinfo.by, 6 жніўня 2010 года такая тэмпература была зафіксавана ў Горках (Магілёўская вобласць). Такім чынам, пабіты рэкорд, устаноўлены амаль 64 гады таму — 38 градусаў 20 жніўня 1946 года ў Васілевічах (Гомельская вобласць).

В

ышэй за 38 градусаў узнялася тэмпература яшчэ ў чатырох гарадах на ўсходзе краіны — Касцюковічах (38,5), Чачэрску (38,5), Гомелі (38,4) і Оршы (38,2).

Вышэй за 37 градусаў было ў Мсціславе (37,9), Чавусах (37,8), Віцебску (37,7), Акцябрскім (37,1).

У Мінску зафіксавана плюс 32,4 — гэта новы рэкорд дня для сталіцы. Ранейшы быў устаноўлены 6 жніўня 1994 года (32,2).

Як паведаміла 6 жніўня на прэс-канферэнцыі ў Мінску галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Вольга Фядотава, у суботу на большай частцы тэрыторыі тэмпература паветра "дасягне вельмі высокіх значэнняў — плюс 35—39 градусаў, а ў сталіцы — 36 градусаў".

Для Мінска рэкорд 7 жніўня — 32 градусы (1994), месяца — 34,6 (24 жніўня 2007 года), за ўвесь перыяд метэаназіранняў — 35 (29 ліпеня 1936 года).
Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
на 0,7 градуса больш за папярэдні. Паводле звестак meteoinfo.by, 6 жніўня 2010 года такая тэмпература была зафіксавана ў Горках (Магілёўская вобласць). Такім чынам, пабіты...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика