Відавочнае
10.08.2010 16:57
—
Разное
|
Апошнім часам у апазіцыйных колах, гэтаксама як у расійскай і міжнароднай прэсе, актывізаваліся спекуляцыі наконт таго, хто будзе «крамлёўскім» кандыдатам на наступных прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі. Падставай для такіх спекуляцыяў сталі паводзіны вышэйшага кіраўніцтва Расіі ў адносінах да Лукашэнкі, якія пераканалі нават скептыкаў у тым, што, Мэты гэтага палітычнага праекту досыць празрыстыя — «зафіксаваць» Беларусь у сферы расійскага палітычнага і эканамічнага ўплыву, (што Лукашэнка ўжо даўно не хоча гарантаваць, акрамя як за жалезныя гарантыі ўласнай палітычнай бяспекі) і адпаведна змінімізаваць кошты падтрымання ўласнай гегемоніі. Аднак меркаваць, што Крэмль будзе вырашаць уласныя пытанні, змагаючыся з Лукашэнкам на старанна кантраляванай ім Рэалізацыя такога сцэнару на пачатку года ў Кыргызстане была дэманстрацыяй таго, што чакае нелаяльных Крамлю лідэраў. У гэтым сцэнары і свой палітычны стыль — не «ўлазячы» ў бойку наўпрост, Масква проста «стварыла ўмовы» для рэалізацыі пажаданага сцэнару. Аднак рэалізаваць кыргызскі сцэнар у Беларусі за кароткі час немагчыма ды й немэтазгодна. Беларуская эканоміка, нягледзячы на ўсе яе слабасці і абсурды, досыць трывалая, каб перыяд ад пачатку ціску да калапсу зацягнуўся на гады, а ад калапсу да сацыяльнага выбуху — і то, невядома наколькі. А месцазнаходжанне і геапалітычны кантэкст у Беларусі такія, што гэты часавы прамежак можа быць выкарыстаны тым жа Лукашэнкам для таго самага развароту, які Расія зараз імкнецца прадухіліць раз і назаўсёды. Дзейнічаць Як? Сцэнар вельмі просты. Крэмль не ўлазіць наўпрост у прэзідэнцкую кампанію, але… па яе выніках менавіта Расія заяўляе ў поўны голас, што выбары ў Беларусі не адпавядалі ніякім дэмакратычным і еўрапейскім стандартам, фактычна пазбаўляючы кіраўніка Беларусі легітымнасці на ўсходнім фронце. Можна толькі ўявіць, як такі крок «паставіць на вушы» заходніх гульцоў. АБСЕ, калі яе дапусцяць да назірання, калі і падзеліцца традыцыйна на «чэсных» і «нячэсных» назіральнікаў, то гэтая мяжа ўжо пройдзе зусім не па мяжы былога СССР. Што да ЕС, то брусельскай бюракратыі таксама давядзецца хутка перапісваць падрыхтаваныя тэксты рэзалюцый пра «пэўны прагрэс, нягледзячы на ўсцяж наяўныя парушэнні». Карыстаючыся бяздзеяннем і нерашучасцю еўраструктураў, Масква можа захапіць лідэрства і фактычна вызначыць не толькі еўрапейскую палітыку да Беларусі, але і зрабіць сваю палітыку Да таго ж, гэты крок будзе мець пэўныя наступствы і на ўнутрыпалітычным полі — прарасійская апазіцыя адразу набудзе вагу і папулярнасць. Зрэшты, дзейнічаць праз апазіцыю на гэтым этапе Крэмль усё роўна не будзе. А што да беларускіх уладаў, тут поле для знешнепалітычнага манеўру ўжо не проста звужаецца — яно знікае. Уявіце сабе, што правакуецца чарговы газавы канфлікт накшталт чэрвеньскага: Бруселю, Берліну і ўсім астатнім папулярна тлумачыцца, што вентыль ім перакрывае нелегітымны, недэмакратычна абраны прэзідэнт. Бегчы плакацца на злую і агрэсіўную Расію ўжо будзе дакладна не да каго. Што далей? Залежыць ад канкрэтных памкненняў Крамля і кіроўнага тандэму. Заўважым, што такі сцэнар не прывядзе да спыненню Галоўнае, што пры нелегітымным на Усходзе прэзідэнце Масква атрымлівае неабмежаваныя магчымасці наўпроставага ўплыву на беларускую бюракратыю. Перамоўная пазіцыя беларускіх уладаў у дачыненні з Масквой пры такім стаўленні да беларускага лідэра робіцца надзвычай слабай — чыноўнікі без палітычнага прыкрыцця прэзідэнта апынуцца Потым — па канстытуцыі ў нас прэм’ Чытачы ведаюць мае адносіны да расійскіх палітычных сцэнароў у Беларусі. Думаю, што калі ён раптам рэалізуецца, у Беларусі пабольшае толькі Расіі, а не свабоды і дэмакратыі (пераемнік проста скапіюе расійскія палітычныя інстытуты з правам апазіцыі выступіць у парламенце раз у год — дэмакратыя выхадцу з лукашэнкаўскай эліты самому будзе не патрэбна). Але гутарка зараз не пра гэта, а хутчэй проста пра магчымыя варыянты развіцця падзеяў у краіне у ключавым палітычным сезоне. Безумоўна, гэты сцэнар на наступны год не адзіны магчымы — але ён падаецца цалкам верагодным. І нават калі ён пачне ажыццяўляцца — зусім не факт, што Лукашэнка «не выплыве».Аднак, каб выплыць самому, яму прыйдзецца выходзіць з нашмат больш жорсткай ізаляцыі, чым тая, у якую яго заганялі санкцыі ЕС і ЗША. Трэба будзе прапанаваць нешта нашмат большае, каб ізноў зацікавіць заходніх партнэраў — а гэта значыць ўжо цалкам памяняць сістэму — што будзе нашмат больш складана, чым проста прыстойна правесці прэзідэнцкія выбары. Але пра гэта неяк пазней… Падзяліцца навіной:
belinstitute.eu Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Апошнім часам у
|
|