Сацыёлаг Вардамацкі: Арыентацыя беларусаў на Расею слабее, на Еўрасаюз – мацнее
10.08.2010 23:12
—
Разное
|
Гэта вынікае з ліпеньскага апытаньня лябараторыі «Новак». Пра апошнія тэндэнцыі ў гэтым пытаньні распавёў у інтэрвію БелаПАН кіраўнік «Новака» прафэсар Андрэй Вардамацкі. Вардамацкі: Ліпеньскі апытаньне пацьвердзіла ўпэўнены трэнд: у Беларусі адбылося вяртаньне грамадзкай сьвядомасьці да традыцыйнай бівэктарнасьці. Яна існавала да траўня 2004 году, тады арыентацыя на Расею і на Захад таксама была фактычна роўнай. У траўні 2004 году, нагадаю, адбылося пашырэньне Эўразьвязу, і пачала ўзмацняцца арыентацыя беларусаў на Расею. Да студзеня 2010 г. гэты разрыў захоўваўся, а цяпер мы зафіксавалі няўхільнае паслабленьне арыентацыі на ўсходнюю суседку. Вось такая спэцыфіка ды ўнікальнасьць гістарычнага моманту: на фоне канфліктаў з суседзямі, нядаўняга газавага канфлікту з Расеяй арыентацыі беларусаў на ўсход і захад зноў зраўняліся. Пытаньне, якое мы рэгулярна задаем рэспандэнтам, гучыць так: «На ваш погляд, у якім саюзе дзяржаў было б лепш жыць народу Беларусі — у Эўрапейскім Зьвязе або ў саюзе з Расеяй?». Дык вось, у ліпені 2010 г. 42,5% апытаных назвалі Расею, 38,4% — ЭЗ. Яшчэ месяц назад, у чэрвені, гэтыя лічбы былі — 43,1% (Расія), 32,5% (ЕЗ). — А нявызначаныя? — Так, тут таксама цікава: да чэрвеня 2010 г. ішло павелічэньне колькасьці нявызначаных. Падзеньне арыентацыі на Расею не вяло да павялічэньня арыентацыі на Эўропу ў той жа ступені, адыход ад Расеі быў ня ў бок ЭЗ, але да нявызначаных. Але пасьля чэрвеня адбылося інтэнсіўнае фармаваньне грамадзкай думкі менавіта ў пытаньні геапалітычнага выбару і колькасьць нявызначаных паменшылася. Прычым тыя, хто сыходзіў ад Расеі, зьмянялі арыентацыю на праэўрапейскую.— Ці можна казаць, што вырашальную ролю тут адыграў газавы канфлікт? — Гэта, безумоўна, важная падзея. З аднаго боку, яна вельмі шырока асьвятлялася ў СМІ, з другога — людзі бачылі сувязь паміж гэтым канфліктам і іх асабістым дабрабытам. Гэта не проста візыты важных чыноўнікаў, гэта падзея, якая мае непасрэднае дачыненьне да ўласнага кашальку. Цікава, што аналягічная падзея — газавы канфлікт паміж Расеяй і Ўкраінай — не пацягнула за сабой сур’ёзных зрухаў у масавай сьвядомасьці ўкраінцаў. Прычына ж у тым, што ён не атрымаў такога інтэнсіўнага мэдыйнага асьвятленьня, як у Беларусі.
— Па сутнасьці, беларускія ўлады могуць праз дзяржаўныя СМІ эфэктыўна рабіць афіцыйны пункт гледжаньня грамадзкім Беларусы ў масе сваёй выбіраюць адзіную інтэрпрэтацыю падзей і афіцыйны погляд. меркаваньнем? — Можна з упэўненасьцю казаць аб залежнасьці масавай сьвядомасьці ад СМІ, а ў выпадку з Беларусьсю гэта перш за ўсё дзяржаўныя СМІ. Беларусы ў масе сваёй выбіраюць адзіную інтэрпрэтацыю падзей і афіцыйны погляд. 88,6% назвалі сваёй крыніцай інфармацыі па газавым канфлікце беларускія тэлеканалы, 16,0% — беларускае радыё, 15,2% — дзяржаўную прэсу, 11,1% — інтэрнэт, 7,8% — калег і знаёмых, 4,3% — недзяржаўныя СМІ, 1,9% — тэлеканал «Эўраньюс». Між тым, як паказвае наша дасьледаваньне, хаця беларускае грамадзкае меркаваньне і можна весьці, але яно ў пэўнай ступені незалежнае. Так, нягледзячы на тое, што большасьць апытаных атрымлівалі інфармацыю ад дзяржаўных тэлеканалаў, 34,8% не згодныя з інтэрпрэтацыяй, што вінаватая толькі Расея. — Тыя, хто не згодны з афіцыйным пунктам гледжаньня, шукаюць альтэрнатыўнага? — Ужо ў пытаньні і ёсьць асноўная праблема інфармацыйнай патрэбы беларусаў: так, людзям патрэбная альтэрнатыўны пункт гледжаньня, іншая інтэрпрэтацыя падзей, але гэты пошук нельга назваць актыўным. На прыкладзе газавага канфлікту мы бачым, што сайты і «Эўраньюс» назвала сваімі каналамі інфармацыі невялікая колькасьць апытаных. Зрэшты, ня варта ацэньваць інфармацыйнай вагі мэдыйнага каналу па непасрэдных выніках апытаньняў. Так, прачытаўшы навіны ў інтэрнэце, мы дзелімся інфармацыяй, перадаём яе сябрам, сваякам, калегам — і такім чынам навіна можа быць рэтрансьляваная вельмі шырока. Адзін чалавек, атрымаўшы інфармацыю з нізкарэйтынгавай крыніцы, але распаўсюдзіўшы яе сярод дзесяткаў людзей, можа стаць крыніцай інфармацыйных хваляў, ад яго разыходзяцца інфармацыйныя колы. — Ці бачная залежнасьць геапалітычнага выбару ад адукацыі? — І тут ёсьць два зрухі. Другі зрух — Але гэта сярэднестатыстычныя дадзеныя, больш падрабязны расклад могуць быць іншыя. Так, беларускі мэнталітэт характарызуецца і такімі супярэчнасьцямі, як спалучэньне нізкай грамадзянскай актыўнасьці і высокага прафэсійнага ўзроўню, прафэсійнай самарэалізацыі і адсутнасьці патрэбы ў актыўнай грамадзянскай пазыцыі. Дарэчы, распаўсюджана меркаваньне, што Менск — адназначна праэўрапейскі горад. Але гэта ня так. У сталіцы дастаткова прадпрыемстваў, якія непасрэдна завязаныя на Расею, і вялікі працэнт менчукоў арыентаваны на ўсход. Ва ўсялякім выпадку, у ліпені 2009 года Менск быў адназначна прарасейскім. — Ці можна прагназаваць, як будзе разьвівацца геапалітычны выбар беларусаў? — Прагназаваць складана, бо вэктар грамадзкай думкі залежыць ад вельмі няпростага ўзаемадзеяньня шэрагу палітычных і эканамічных фактараў. Пры тым што ўжо даўно, як паказваюць сацапытаньні, юрыдычнае далучэньне да ўсходняй суседцы падтрымлівае вельмі невялікая доля беларусаў, нельга забываць аб моцнай мэнтальнай сувязі з Расеяй. Пераарыентацыя ў бок аб’яднанай Эўропы магчымая, але пры адпаведнай мэдыйнай сытуацыі, а таксама ўзмацненьні эканамічнага ўзаемадзеяньня з ЭЗ. Ёсьць красамоўная думка, выказаная ўдзельнікам аднаго з нашых дасьледаваньняў: эўрапейцамі мы станем, калі Эўропа будзе купляць нашы «МАЗы». Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэта вынікае з ліпеньскага апытаньня лябараторыі «Новак». Пра апошнія тэндэнцыі ў гэтым пытаньні распавёў у інтэрвію БелаПАН кіраўнік «Новака»...
|
|