Штогод у Беларусі рэгіструецца да 30 небяспечных з'яў надвор'я. 21.by

Штогод у Беларусі рэгіструецца да 30 небяспечных з'яў надвор'я

12.08.2010 10:45 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Штогод у Беларусі рэгіструецца ад 9 да 30 небяспечных гідраметэаралагічных з’яў, паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэаралагічнага цэнтра Дзмітрый Рабаў 11 жніўня на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Паводле яго слоў, сумарны ўрон ад такіх з’яў дасягае некалькіх дзесяткаў, часам і соцень мільярдаў беларускіх рублёў.

Як паведаміў спецыяліст, большасць небяспечных з’яў носіць лакальны характар. Аднак такія з’явы, як замаразкі, моцны вецер, моцныя дажджы, моцныя снегапады, надзвычайная пажарная небяспека, у асобныя гады ахопліваюць значную частку тэрыторыі Беларусі. Прыкладна 80% усіх выпадкаў небяспечных з’яў надвор’я прыпадае на цёплы час года.

Паводле слоў Рабава, найбольш уразлівыя да небяспечных гідраметэаралагічных з’яў такія галіны эканомікі, як жыллёва-камунальная гаспадарка, сельская гаспадарка, транспарт, энергетыка, лясная гаспадарка. Як адзначыў спецыяліст, выкарыстанне прагнозаў і папярэджанняў аб небяспечных з’явах дазваляе прадухіліць або істотна знізіць эканамічныя страты.

Як паведаміла дырэктар дэпартамента па гідраметэаралогіі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Марыя Гермянчук, сёлета быў прыняты план мерапрыемстваў па падрыхтоўцы да дзеянняў у надзвычайных сітуацыях, выкліканых неспрыяльнымі або небяспечнымі гідраметэаралагічнымі з’явамі. На сёння план мерапрыемстваў дазваляе каардынаваць намаганні Мінлясгасу, Мінсельгасхарчу, МНС па змякчэнні і мінімізацыі наступстваў анамальнай гарачыні, вялікіх ападкаў і г.д.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Штогод у Беларусі рэгіструецца ад 9 да 30 небяспечных гідраметэаралагічных з’яў, паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика