Міліцыянты сарвалі пэрформанс кампаніі “Гавары праўду” (фота)
12.08.2010
—
Разное
|
![]() «Мы перадамо міністру Радзькову ліст з заклікам ліквідаваць управу па справах моладзі міністэрства, бо апошнія пяць год гэтая ўправа не спраўляецца са сваімі функцыямі, і мы гэта абгрунтавалі. Ці патрэбна нам такая праца? Я думаю, што не, і ад імя кампаніі „Гавары праўду“ мы перадамо такі ліст міністру, дзе пералічваем усе нашы прэтэнзіі». Некалькі маладых людзей у майках з надпісам «Гавары праўду» паспрабавалі разгарнуць на прыступках Міністэрства адукацыі каляндар у выглядзе плякатаў з датамі: калі моладзь прымушаюць убіраць бульбу, адпрацоўваць суботнікі і прымусовыя разьмеркаваньні. Аднак каля дзясятка міліцыянтаў у цывільным адабралі плякаты, а таксама перашкаджалі журналістам рабіць фота- і відэаздымкі. Неўзабаве да моладзі выйшаў чыноўнік, які назваўся памочнікам міністра, узяў ліст і паабяцаў перадаць яго Аляксандру Радзькову. Удзельнікі сарванага пэрформансу пракамэнтавалі падзеі гэтак: Юначка: «Я лічу, што гэта ненармальная сытуацыя, калі міліцыя ўмешваецца ў мірныя акцыі. Але калі ўсе будуць баяцца, то хто будзе іх праводзіць і нагадваць уладзе пра яе абавязкі?» Юнак: «Я думаў, што мяне затрымаюць і я выйду зь якога-небудзь пастарунку ўвечары. Аднак усё больш-менш добра — акцыя ўдалася». Пасьля таго як акцыя-пэрформанс была завершаная і моладзь разышлася, перад уваходам у мэтро супрацоўнікі міліцыі затрымалі Міхася Пашкевіча. У Міністэрстве адукацыі кажуць, што чыноўнікі на адпачынку. Максім Грышчанка кажа Міхасю Пашкевічу, каб «мірна разышліся». Намесьнік начальніка ГУУС перашкаджае здымаць фотакарэспандэнту «Нашай Нівы» Юліі Дарашкевіч. Затрымліваюць Міхася Пашкевіча. У карэспандэнткі «Радыё Свабода» Галіны Абакунчык выхопліваюць тэлефон, якім яна здымала затрыманьне Міхася Пашкевіча. Крынiца:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Актывісты кампаніі |
|