"Крестного Батьку - 3" НТВ пакажа ў нядзелю (відэаанонс)
13.08.2010
—
Разное
|
Як паведаміў "Народнай Волі" праваабаронца і былы следчы пракуратуры Алег Волчак, у нядзелю ў 19-25 на тэлеканале НТВ будзе паказаны працяг скандальнага фільма "Крестный Батька".
Першыя дзве часткі скандальнага фільма былі паказаныя на расійскім тэлеканале НТВ 4 ліпеня і 16 ліпеня. Фільм «Хросны бацька» спарадзіў эфект бомбы. 4 ліпеня 2010 года расейскі тэлеканал НТВ распавёў праўду пра палітычныя знікненні і забойствы апазіцыянераў у Беларусі. У праграме «Чрезвычайное происшествие» быў паказаны фільм пра загадкавую смерць віцэ-спікера Вярхоўнай Рады Беларусі Генадзя Карпенкі, выкраданні і забойствы былога міністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранкі, віцэ-спікера Вярхоўнай Рады Віктара Ганчара, журналіста Зміцера Завадскага, бізнэсмэна і грамадскага дзеяча Анатоля Красоўскага. У фільме адкрыта гаворыцца пра дачыненне беларускіх улад да знішчэння палітычных апанентаў. У Беларусі фільм можна паглядзець толькі ў інтэрнэце - улады выразаюць яго з эфіру НТВ. Чытайце таксама: Крынiца:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведаміў "Народнай Волі" праваабаронца і былы следчы пракуратуры Алег Волчак, у нядзелю ў 19-25 на тэлеканале НТВ будзе паказаны працяг скандальнага фільма...
|
|