Набыло моц рашэнне суда аб спагнанні з царквы "Новае жыццё"
14.08.2010
—
Разное
|
14 жніўня набыло законную моц рашэнне Гаспадарчага суда Мінска аб спагнанні з мінскай царквы "Новае жыццё" 249 млн. рублёў у якасці кампенсацыі за нанясенне шкоды навакольнаму асяроддзю.Як паведамлялася раней, 29 ліпеня Гаспадарчы суд Мінска прызнаў царкву "Новае жыццё" Рэлігійнага аб'яднання абшчын хрысціян поўнага Евангелля ў Рэспубліцы Беларусь вінаватай ў нанясенні шкоды навакольнаму асяроддзю — забруджанні тэрыторыі царквы нафтапрадуктамі. Акрамя 249 млн. "Новае жыццё" абавязана выплаціць 8 млн. рублёў дзяржпошліны, якую заплаціў за зварот у суд Мінскі гарадскі камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Каментуючы БелаПАН рашэнне суда адразу пасля яго абвяшчэння, юрыст царквы Сяргей Луканін заявіў, што прадстаўнікі "Новага жыцця" не прызнаюць сябе вінаватымі, паколькі пробы зямлі на праверку забруджання адбіраліся супрацоўнікамі гарадскога экалагічнага ведамства без запрашэння зацікаўленых асоб. "Мы не можам быць упэўненыя ў тым, што гэта пробы зямлі каля царквы, і ў тым, што ў іх перавышана норма забруджання", — падкрэсліў юрыст. Ён таксама заўважыў, што раней тэрыторыя вакол царквы выкарыстоўвалася саўгасам імя Калініна для сельгасвытворчасці, а затым на ёй размяшчалася несанкцыянаваная звалка прамысловых адходаў, у тым ліку старых аўтамабіляў. Луканін заяўляў, што царква мае намер абскардзіць рашэнне Гаспадарчага суда ў апеляцыйнай інстанцыі. Аднак 8 жніўня ў выніку галасавання вернікаў было вырашана вердыкт суда не аспрэчваць, паведамляе БелаПАН. Адкрытае галасаванне адбылося пасля выступлення юрыста Луканіна, які растлумачыў, што закон дазваляе абскардзіць рашэнне Гаспадарчага суда Мінска ў трох вышэйстаячых інстанцыях — апеляцыйнай, касацыйнай і нагляднай. З-за велізарнай сумы іску за ўвесь працэс абскарджання прыйшлося б заплаціць прыкладна 17 млн. рублёў дзяржпошліны. З іншага боку, адзначыў Луканін, набыццё рашэннем суда законнай моцы робіць магчымым распачынанне крымінальнай справы за "пашкоджанне земляў", што пагражае пяццю гадамі пазбаўлення волі пастару Вячаславу Ганчарэнку. Паколькі бюджэт царквы фармуецца выключна з ахвяраванняў вернікаў, пастар палічыў неабходным паставіць пытанне на галасаванне, пасля якога і было вырашана не аспрэчваць рашэнне Гаспадарчага суда Мінска. Крынiца:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
14 жніўня набыло законную моц рашэнне Гаспадарчага суда Мінска аб спагнанні з мінскай царквы "Новае жыццё" 249 млн. рублёў у якасці кампенсацыі за нанясенне шкоды...
|
|