Die Presse: Масква агучыла дыягназ беларускага кіраўніка. 21.by

Die Presse: Масква агучыла дыягназ беларускага кіраўніка

17.08.2010 13:43 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аўстрыйскае выданьне Die Presse зьмясьціла публікацыю ў сувязі з выхадам новай расейскай тэлепрадукцыі «Хросны бацька — 3».

Паводле выданьня, выснова, якую робіш пры праглядзе чарговай часткі дакумэнтальнага сэрыялу падкантрольнага Крамлю тэлеканалу НТВ вельмі простая: цяперашнія стасункі паміж Менскам і Масквой кепскія. Нават вельмі кепскія. Акрамя таго, што аўтары паказваюць Лукашэнку ўладалюбівым антырасейскім здраднікам, яны да таго ж агучваюць яго клінічны дыягназ «псыхапат».

Як піша Die Presse, пра дыягназ многія думалі, аднак не гаварылі ўслых. Цяпер НТВ даводзіць да мільёнаў гледачоў: беларускі кіраўнік ні больш ні менш як «псыхапат».

Дзеля аб’ектыўнасьці аўтары фільму прапануюць выказваньні псыхіятра. Той дакладна пацьвярджае: псыхапат.

Як адзначае аўстрыйскае выданьне, апошняя трэцяя частка сэрыялу «Хросны бацька» хоць і стала ахвярай цэнзуры ў Беларусі, аднак без сумневу мела посьпех у краіне. Паводле дадзеных беларускай апазыцыі, кіно ўбачылі ў Інтэрнэце больш за два мільёны беларусаў.

Новае расейскае тэлепапуры, складзена зь непрывабных карцінак (Лукашэнка у зялёных плаўках на пляжы ў сяброўскай Вэнэсуэле, на лыжах на аўстрыйскім курорце) і сур’ёзных важкіх абвінавачаньняў: краінай кіруе сямейны клан Лукашэнкі, сам прэзыдэнт меў дачыненьне да зьнікненьня шэрагу яго апанэнтаў.

У якасьці адной з тэмаў фільму — абвінавачваньне Лукашэнкі, колішняга змагара за інтэграцыю паміж Расеяй і Беларусьсю, у здрадзе.

Час зьмяніўся, гаворыцца ў артыкуле, замест каханьня пачаліся працяглыя канфлікты і сваркі ў стасунках з Расеяй. Гэта тычыцца ня толькі зімовых пагрозаў спыніць газавыя пастаўкі ў выніку беларускіх пазыкаў. Нэгатыўную рэакцыю Крамля выклікала адмова Лукашэнкі прызнаць незалежнасьць Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі. Для стварэньня іміджу антырасейскага здрадніка таксама ўзгадваецца далучэньне Беларусі да праграмы ЭЗ «Усходняе партнэрства»

Тым ня менш, піша аўстрыйскае выданьне, лукашэнкавы флірт з Захадам застаецца нешчасьлівым. Беларускі аўтакрат для ЭЗ застаецца цяжкай справай.

Нягледзячы на ўсе заклікі Зьвязу, у краіне па-ранейшаму дзейнічае сьмяротнае пакараньне, краіна далёкая ад правядзеньня свабодных выбараў.

Як піша аўстрыйскае выданьне, у чым маюць рацыю стваральнікі фільму на НТВ, дык безумоўна ў тым, што «палітыка Лукашэнкі ў яго паталягічных спробах застацца пры ўладзе»

Падзяліцца навіной: 
svaboda.org

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аўстрыйскае выданьне Die Presse зьмясьціла публікацыю ў сувязі з выхадам новай расейскай тэлепрадукцыі «Хросны бацька — 3». Паводле выданьня, выснова,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика