У Беларусі ўстаноўленыя тэрміны збору журавін і брусніц
18.08.2010 17:23
—
Разное
|
Як паведамляе афіцыйны сайт Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, брусніцы дазволена збіраць у Брэсцкай вобласці з 10 жніўня, Мінскай — з Нагадаем, 6 жніўня па ўсёй Беларусі ўведзены абмежаванні на наведванне лясоў: у Гомельскай і Магілёўскай абласцях яно цалкам забаронена, у астатніх абласцях — часткова. У сувязі з гэтым Мінпрыроды звяртае ўвагу, што ягады ў згаданыя тэрміны можна збіраць толькі ў тых лясах, якія дазволена наведваць. Тэрміны збору ягад вызначаюцца «ў мэтах захавання, рацыянальнага выкарыстання рэсурсаў расліннага свету, недапушчэння спусташэння і дэградацыі ягаднікаў, атрымання спелай і якаснай прадукцыі лесу». Тэрміны ўстанаўліваюць абласныя выканкамы. У асобных раёнах райвыканкамы могуць прымаць рашэнні аб змяненні тэрмінаў пачатку збору дзікарослых ягад. Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць у гаррайінспекцыях прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і ў раённых выканаўчых камітэтах. Парушэнне тэрмінаў збору ягад цягне за сабой папярэджанне або накладанне штрафу ў памеры да 20 базавых велічынь. Для індывідуальнага прадпрымальніка прадугледжаны штраф да 100 базавых велічынь, для юрасобы — да 500 базавых велічынь. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамляе афіцыйны сайт Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, брусніцы дазволена збіраць у Брэсцкай вобласці з 10 жніўня,...
|
|