Канец жніўня і пачатак верасня ў Беларусі будуць дажджлівыя
25.08.2010 13:43
—
Разное
|
Паводле папярэдніх прагнозаў сіноптыкаў, канец жніўня і пачатак верасня ў Беларусі будуць дажджлівыя. Аб гэтым паведаміла галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Вольга Фядотава. Тэмпература паветра наблізіцца да кліматычнай нормы. У начныя гадзіны яна будзе вагацца ад плюс 8 да 15 градусаў, а днём — ад 15 да 22 градусаў. У пачатку верасня дзённая тэмпература не перавысіць 15–20 градусаў. Сёння, 25 жніўня, Беларусь будзе знаходзіцца пад уплывам актыўных атмасферных франтоў, якія змяшчаюцца з Заходняй Еўропы, таму ў большасці рэгіёнаў краіны пройдуць дажджы, у асобных раёнах прагрымяць навальніцы, месцамі чакаюцца моцныя ліўні. Пры навальніцах магчыма ўзмацненне ветру да 15–20 м за секунду. Тэмпература паветра будзе вагацца ад плюс 19 градусаў на паўночным захадзе да 25 градусаў на паўднёвым усходзе краіны. Падзяліцца навіной:
БЕЛТА Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тэмпература паветра наблізіцца да кліматычнай нормы.
|
|