Юры Лужкоў — найбагацейшы чыноўнік Расіі. 21.by

Юры Лужкоў — найбагацейшы чыноўнік Расіі

25.08.2010 16:59 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мэр Масквы Юры Лужкоў займае першае месца ў рэйтынгу даходаў сем’яў расейскіх чыноўнікаў, дэпутатаў, сэнатараў і кіраўнікоў дзяржаўных карпарацый.

Рэйтынг быў нядаўна апублікаваны расейскім выданьнем часопіса Forbes.

Паводле выданьня, сумарны даход Юрыя Лужкова і ягонай жонкі, Алены Батурынай, у 2009 годзе дасягнуў сумы 30,943 мільярда расейскіх рублёў (1 мільярд даляраў). Амаль уся гэтая сума (30,935 мільярдаў) запісаная як даход Алены Батурынай.

Алена Батурына, найбагацейшая жанчына Расеі, мае свае бізнэсовыя дачыненьні і да Беларусі. Яе кампанія «Интеко» зьяўляецца адным зь пяці заснавальнікаў «Маскоўскай інвэстыцыйна-будаўнічай кампаніі» (МИСК), мэта якой — пабудова жытла ў Менску.

Падзяліцца навіной: 
svaboda.org

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мэр Масквы Юры Лужкоў займае першае месца ў рэйтынгу даходаў сем’яў расейскіх чыноўнікаў, дэпутатаў, сэнатараў і кіраўнікоў дзяржаўных карпарацый. Рэйтынг быў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика