У Гомелі маюць вырабляць плывучыя дачы
26.08.2010 10:46
—
Разное
|
РУП «Гомельскі суднабудаўнічы суднарамонтны завод» мае намер вырабляць прагулачныя катары, плывучыя дачы, іншыя падобныя судны спецыяльнага прызначэння. Падрабязнасці раскрыў кіраўнік прадпрыемства Уладзімір Васілец. — За базавую мадэль ці, інакш, платформу мы прапануем узяць катар даўжынёй 15–16 метраў, максімум да 20 метраў. На яго аснове можна будзе вырабляць, напрыклад, прагулачны катар на — А куды на зіму такую плывучую дачу можна будзе паставіць? Ці можна будзе на ёй жыць увесь год? — Ну, увесь год можа і не — уцяпляць жа тады судна трэба. А паставіць на захоўванне яе можна на лодачную станцыю. — А грамадзяне, як мяркуеце, змогуць адважыцца на набыццё такой вось «дачкі»? Колькі яна, дарэчы, можа каштаваць? — Чаму б не?! Думаю, будуць купляць судны і фізічныя асобы, прыватнікі. Мяркуем, што кошт плывучай дачы будзе ад 60 тысяч долараў і вышэй — у залежнасці ад запатрабаванняў кліента па яе аздабленні. Так, гэта кошт трох добрых аўтамабіляў. Аднак, — А дзе прадукцыя яшчэ можа быць запатрабаванай найперш? — Калі пра рынкі збыту, дык гэта найперш можа быць Украіна, з якой у нас агульная водная артэрыя, Расія. А яшчэ краіны Балтыі. А наконт інвестараў скажу, што зараз цікаўнасць да праекта праявілі дзве кітайскія фірмы. Дарэчы, у краінах ЕС аб’ём продажу малых суднаў склаў звыш 25 мільярдаў еўра, а колькасць спажыўцоў ацэньваецца ў лічбу каля 48 мільёнаў чалавек. У Расіі штогадовы прырост прагулачных суднаў складае 3–4 тысячы адзінак. Падзяліцца навіной:
Звязда Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Гомельскі суднабудаўнічы суднарамонтны завод» пачаў будаваць плывучыя дамы.
|
|