Заўтра будзе воблачна, месцамі моцныя дажджы. 21.by

Заўтра будзе воблачна, месцамі моцныя дажджы

30.08.2010 14:55 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі, 31 жніўня, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць. Ноччу пераважна без ападкаў, днём па паўднёвай палове дажджы, па Брэсцкай вобласці месцамі моцныя. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман. Вецер ноччу слабы, днём усходні 5–10 м/с, парывы да 14 м/с, па паўднёвым захадзе месцамі да 15–18 м/с. Тэмпература паветра ноччу 5–11°С, днём 13–19°С, па Гомельскай вобласці да 21°С.

У Мінску 31 жніўня пераменная воблачнасць, без ападкаў, толькі блізу вечара магчымы дождж. Ноччу і раніцай слабы туман. Вецер ноччу слабы, днём усходні 5–10 м/с, парывы да 12 м/с. Тэмпература паветра ноччу 7–9°С, днём 16–18°С.

У наступныя двое сутак, 1 і 2 верасня, сіноптыкі прагназуюць воблачнае надвор’е. 1 верасня чакаюцца працяглыя дажджы, на большай частцы тэрыторыі краіны моцныя. У асобных раёнах навальніцы. Вецер усходні з пераходам на заходні 7–12 м/с, месцамі парывы да 15–20 м/с. Тэмпература паветра ноччу 7–14°С, днём 10–17°С, па Гомельскай вобласці да 20°С. 2 верасня працяглыя дажджы, месцамі моцныя. У асобных раёнах навальніцы. Вецер усходні з пераходам на заходні 7–12 м/с, месцамі парывы да 15–20 м/с. Тэмпература паветра ноччу 7–14°С, днём 9–16°С, па паўднёвым усходзе да 18°С.

У Мінску 1 верасня будзе воблачна, дождж, часам моцны, магчыма навальніца. Вецер усходні, паўднёва-ўсходні 6–11 м/с, месцамі парывы да 15–18 м/с. Тэмпература паветра ноччу 9–11°С, днём 12–14°С.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі, 31 жніўня, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць. Ноччу пераважна без...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика