Супольнае між Лукашэнкам і расейскім губэрнатарам
22.09.2010 16:57
—
Разное
|
Атакі Крамля на Мінск і расейскіх губернатараў рэалізуюцца па адной схеме. Піша ў сваім блогу Алесь Чайчыц. У кастрычніку Рэспубліка Калмыкія нарэшце дачакаецца адстаўкі аднаго з найбольш жорсткіх рэгіянальных дыктатараў — Кірсана Ілюмжынава, што нязьменна кіруе прыкасьпійскай рэспублікай з 1993 году і ўсталяваў у рэгіёне рэжым жорсткай асабістай улады задоўга да фэдэральнага прэзыдэнцтва Ўладзіміра Пуціна. Перад гэтым у адстаўку Галоўная палітычная тэма ў Расіі ў апошні месяц — канфлікт паміж Крамлём і маскоўскім бурмістрам Юрыем Лужковым, які хутчэй за ўсё прывядзе да зьмены ўлады ў сталіцы. Тэхналёгіі дзяржаўная тэлевізія і тэлеканал НТВ дружна паказалі Губэрнатары былі замененыя альбо на нейкіх (Растоў), альбо на людзей з уласнага атачэньня (Татарстан, Калмыкія), альбо на чыноўнікаў з цэнтра (Башкартастан, Сьвярдлоўская вобласьць) — у любым разе, на людзей непараўнальна менш уплывовых і непараўнальна больш паслухмяных да цэнтра. Пэўныя вынікам гэтай ратацыі будуць дзьве рэчы: — доўгачаканая зьмена кіраўніцтва, абнаўленьне і амаладжэньне кіраўнічых кадраў, — падзеньне ўплыву рэгіёнаў на фэдэральны цэнтар, далейшая фармальная цэнтралізацыя краіны, якая па лёгіцы свайго маштабу наадварот павінна была б ісьці шляхам дэлегаваньня паўнамоцтваў з цэнтра да рэгіёнаў. Радыкальнага станоўчага эфэкта ад інсьпіраванай Масквой зьмены ўладаў чакаць не даводзіцца. Зьменяцца людзі на пасадах, але больш дэмакратыі ці нават больш эканамічнай свабоды ва ўмовах, калі палітыка ўсё больш вызначаецца ў Маскве, а не на месцы, ня будзе.Можна прадбачыць хіба што мацнейшае жаданьне выслужыцца перад цэнтрам і большае імкненьне бравурна рапартаваць пра перамогі, у той час як праблемы будуць заганяцца глыбей пад дыван. І вельмі складана выгнаць з галавы адчуваньне нейкай непрыемнай сымболікі ўсяго гэтага для Беларусі. Падзяліцца навіной:
Алесь Чайчыц Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Атакі Крамля на Мінск і расейскіх губернатараў рэалізуюцца па адной схеме. Піша ў сваім блогу Алесь Чайчыц. |
|