Источник материала:
Калі б кандыдаты, якія ідэйна блізкія да Беларускага незалежніцкага блоку — Віталь Рымашэўскі, Рыгор Кастусёў і Алесь Міхалевіч, — змаглі аб’яднаць свае ініцыятыўныя групы, то разам у іх атрымалася больш за 4 тысячы чалавек.
Нават пры той умове, што прыкладна 10-15% актывістаў працуюць у некалькіх ініцыятыўных групах адразу. Гэта істотна больш, чым мае Някляеў. Да такога кандыдата грамадства прыслухоўвалася б.
Лічба паказвае, што беларускамоўныя кандыдаты, якія стаяць на грунце абароны нацыянальных інтарэсаў, застаюцца папулярныя. Яны маюць правераныя каманды, якія хай нават і задарма, але будуць працаваць на свайго кандыдата. Застаецца толькі шкадаваць, што ім так і не атрымалася дамовіцца аб адзіным.