Беларусь — не Украіна?
04.10.2010 12:05
—
Разное
|
Пакуль увага беларускіх і расійскіх СМІ была прыкутая да амаль пяцігадзіннага выступу Аляксандра Лукашэнкі ў Мінску, у нашых суседзяў адбыўся канстытуцыйны пераварот. Адбыўся ён будзённа і бяскроўна. КС Украіны прызнаў неканстытуцыйным закон 2222 ад 8 снежня 2004 года аб так званай палітычнай рэформе і на падставе гэтага пастанавіў лічыць дзейнай Канстытуцыю… 1996 года. Канстытуцыя, якая дзейнічала апошнія шэсць гадоў і адпаведна якой праводзіліся парламенцкія ды апошнія прэзідэнцкія выбары, з 1 кастрычніка гэтага году скасавана. Такім чынам, Украіна з Як ні дзіўна, нават Апазіцыя патрабуе правядзення ўсеагульных выбараў усіх узроўняў адпаведна «новай старой» канстытуцыі. З гледжання большасці юрыстаў гэта абсалютна лагічна. Аднак, памочнікі прэзідэнта Януковіча даводзяць, што ў перавыбарах кіраўніка дзяржавы няма патрэбы, бо ўкраінцы галасавалі, маўляў, не за палажэнні канстытуцыі, а за канкрэтную асобу. Вядомы ўкраінскі палітолаг і правазнаўца Міхаіл Паграбінскі ў эфіры ўкраінскага Між тым, менавіта такая сітуацыя захоўваецца ў Беларусі з таго самага 1996 году. Толькі неабдымныя паўнамоцтвы кіраўніку дзяржавы даў не Канстытуцыйны суд, але, фармальна, рэферэндум. (Хоць ён і меў рэкамендацыйны характар). Вельмі характэрным падалося выказванне нефармальнай лідаркі ўкраінскай апазіцы Юліі Цімашэнка. Яна першай заклікала да перавыбараў усіх галін улады. Але на пытанне — ці ёсць цяпер ва Украіне ўмовы для правядзення масавых акцый пратэсту кшталту «памаранчавага Майдана», цвяроза і адназначна адказала: «не». То бок, ніхто пратэставаць супраць уразання правоў Вярхоўнай рады на плошчу не выйдзе. Днямі адзін з патэнцыйных кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі ад апазіцыі ў сваім блогу на сайце «Эха Москвы» падзяліўся ўражаннямі аб пачатку збору подпісаў ініцыятыўнымі групамі. Паводле яго словаў, найбольш уразіла адсутнасць на вуліцах Мінска бабулек з газетамі «Беларусь Сегодня» у руках ды іншых бясплатных агітатараў за Лукашэнку, якія раней ярасна абаранялі існуючы рэжым. Адсюль палітык робіць выснову: «электарата Лукашэнкі больш няма». Хацелася б у гэта верыць. Але варта нагадаць, што «электарат Лукашэнкі» і раней ніколі не выходзіў на плошчу — напрыклад, каб бараніць вынікі выбараў улюбёнага кіраўніка ад «ворагаў народа». Справа ў тым, што «электарат Лукашэнкі» — гэта, насамрэч, выбарчыя камісіі усіх узроўняў, гэта мясцовая «вертыкаль», а таксама суды, АМАП, КДБ, іншыя спецслужбы, гэта сукупнасць дзяржаўных сродкаў масавай прапаганды і г.д. На плошчу ў 2006 годзе выйшла моладзь — некалькі сот маладых людзей. Што было далей, мы ўсе памятаем. Ці ёсць упэўненасць, што хоць нешта здалёк падобнае можа паўтарыцца сёлета? Што большасць маладых людзей, якія сёння выказваюць сваю незадаволенасць і фрустрацыю ў каментах пад нікамі на апазіцыйных сайтах, здольныя перайсці ад спрэчак і радыкальных заклікаў да рэальных, а не віртуальных дзеянняў? Ці павераць яны лідэрам апазіцыі ў другі раз? Казаць сёння можна, зразумела, усё што заўгодна. І выказваць аптымізм, веру ў перамогу — гэта не толькі права, але абавязак каныдадата. Але ці гатовы апазіцыйныя кандыдаты прайсці свой шлях, што называецца, да рэшты? Альбо калі ўзнікнуць шматлікія цяжкасці (а яны непазбежны) дэмакратычныя лідэры скажуць: не, па такіх правілах мы не гуляем! Але ж іншых правілаў у цяперашняй улады для апазіцыі няма і ў бліжэйшы час не будзе. Значыць, застаецца дзейнічаць у прапанаваных абставінах. Кажуць, што Лукашэнка добраахвотна не аддасць уладу ні пры якім надвор’і. Для яго стаўка ў барацьбе сапраўды гранічна высокая. Яна, можна сказаць, больш, чым жыццё. Ну, а дэмакратычная апазіцыя — ці ўсведамляе яна, што для яе стаўка ў гульні таксама максімальная? Параза ў 2006 прывяла да далейшага развалу і апатыі ў стане беларускай апазіцыі. Параза ў 2010 можа прывесці да яе знікнення. І тады ўжо не важна будзе, ці напіша хто кнігу «Беларусь — не Расія». Ды й ці будзе яна напісана ўвогуле. Падзяліцца навіной:
Віталь Тарас Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пакуль увага беларускіх і расійскіх СМІ была прыкутая да амаль пяцігадзіннага выступу Аляксандра Лукашэнкі ў Мінску, у нашых суседзяў адбыўся канстытуцыйны...
|
|