Сёння адзначаецца Міжнародны дзень абароны жывёл
04.10.2010 13:40
—
Разное
|
Закон аб абароне правоў жывёл у Беларусі дагэтуль не прыняты. Законапраект быў распрацаваны ўжо даўно і некалькі разоў разглядаўся парламентам. Прадстаўнікі арганізацый, якія займаюцца абаронай жывёл, лічаць, што гэты дакумент не адпавядае міжнародным стандартам. Як заявіла ў інтэрв’ю БелаПАН старшыня грамадскага аб’яднання абароны жывёл «Эгіда» Наталля Бялянава, у гэтым законе павінен быць дакладна прапісаны механізм стварэння прытулкаў працяглага і пажыццёвага ўтрымання жывёл, а таксама прадугледжана распрацоўка дзяржпраграмы па іх стэрылізацыі. Неабходна вызначыць правілы працы дзряжпрадпрыемстваў па часовым утрыманні бяздомных сабак і катоў, парадак адлову жывёл і працэсу эўтаназіі. Апрача таго, закон павінен вызначыць механізм размеркавання грошай, што ідуць ад падатку на ўтрыманне свойскіх жывёл. Паводле слоў Бялянавай, усяго гэтага ў адхіленым праекце закона не было і калі б ён быў прыняты, то мог бы нашкодзіць жывёлам. Разам з тым члены арганізацый, якія займаюцца абаронай жывёл, упэўнены: закон аб абароне жывёл у Беларусі неабходны. Толькі паводле афіцыйных звестак Міністэрства Прадстаўнікі арганізацый, якія займаюцца абаронай жывёл, звяртаюць увагу на праблему негуманнага адлову, утрымання і забівання жывёл у краіне. Так, паводле слоў Бялянавай, у невялікіх населеных пунктах бадзяжных сабак і катоў адстрэльваюць проста на вачах у людзей. Як паведаміў старшыня камісіі па праблемах чарнобыльскай катастрофы, экалогіі і прыродакарыстання парламента Сяргей Канопліч, зараз вядзецца падрыхтоўка ініцыятыўнай групы для распрацоўкі новага законапраекта аб абароне жывёл. Дакумент прадугледжваецца ўнесці ў план законапраектнай дзейнасці на 2011 год. Дэпутаты, запэўніў Канопліч, не супраць, каб у стварэнні закона «максімальна бралі ўдзел ўсе зацікаўленыя». «Закон павінен максімальна ўлічваць запыты грамадзян і сапраўды вырашаць праблему абароны жывёл», — падкрэсліў парламентарый. Паводле яго слоў, распрацоўшчыкі закона маюць намер выкарыстаць вопыт краін СНД і ЕС. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Закон аб абароне правоў жывёл у Беларусі дагэтуль не прыняты. Законапраект быў распрацаваны ўжо даўно і некалькі разоў разглядаўся...
|
|