Названы найлепшыя віны ў свеце
04.10.2010 13:40
—
Разное
|
У Лондане ў рамках самага прэстыжнага віннага конкурсу International Wine Challenge эксперты вызначылі найлепшыя віны ў свеце. Найлепшым сярод чырвоных прызнана віно маркі Brunello di Montalcino Riserva 2004 ураджаю года. Гэта італьянскае віно, што робяць у італьянскім рэгіёне Таскана ў вельмі абмежаваным аб’ёме. Найбольшая колькасць узнагарод дасталася Францыі (21 віно), за ёй ідзе Аўстралія (12) і Партугалія (11). Усяго ў конкурсе “брала ўдзел” больш як 10 000 марак. Таксама ў лідэры выйшлі: Samling Trockenbeerenauslese 2007 года – найлепшае дэсертнае віно Charles Heidsieck Millésime 2000 года – найлепшае пеністае віно Puligny Montrachet 1/er Cru Les Chalumeaux 2007 года – найлепшае белае віно. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Лондане ў рамках самага прэстыжнага віннага конкурсу International Wine Challenge эксперты вызначылі найлепшыя віны ў свеце.Найлепшым сярод чырвоных прызнана віно маркі ...
|
|