Улады Вялікабрытаніі маюць намер «прымушаць зняволеных да працы» падчас адбыцця імі турэмнага пакарання, паведамляе газета The Wall Street Journal. Чакаецца, што міністр юстыцыі краіны Кен Кларк абвесціць сёння пра новую меру афіцыйна.
Згодна з новаўвядзеннем, асуджаныя будуць працаваць па 40 гадзін у тыдзень, і пятая частка іх заробку будзе накіравана пацярпелым ад здзейсненых імі злачынстваў. Сярод магчымых работ, выконваемых зняволенымі, выданне называе сартаванне перапрацоўваемага смецця.
Паводле інфармацыі WSJ, заробак зняволеных складае амаль $10 у гадзіну.
Улады Вялікабрытаніі маюць намер «прымушаць зняволеных да працы» падчас адбыцця імі турэмнага пакарання, паведамляе газета The Wall Street Journal. Чакаецца, што...