Мінадукацыі блаславіла школьную шараварку. 21.by

Мінадукацыі блаславіла школьную шараварку

05.10.2010 18:00 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У вясковых школах традыцыя выкарыстання дзіцячай працы і не перапынялася, а ў гарадскія школы яна можа вярнуцца.

«Штогод вучні і настаўнікі вучэбна-педагагічнага комплексу «Круцілавіцкі дзіцячы сад — агульнаадукацыйная сярэдняя школа» Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці дапамагаюць СВК «Граніт-Агра» ва ўборцы бульбы. Такім чынам школа нарыхтоўвае для сябе бульбу, а для школьнікаў гэта магчымасць зарабіць грошы». Здавалася б, звычайнае для сучаснай Беларусі паведамленне, аднак колькі ў ім тоіцца пытанняў. Па-першае, гэтае паведамленне разам са здымкам школьніка з кошыкам бульбы размясціла на першай паласе «Настаўніцкая газета», друкаваны орган Міністэрства адукацыі. Установы, якая, між іншым, найперш мае дбаць пра якасць адукацыі, забяспечыўшы навучальныя ўстановы ўсім неабходным.

Выглядае, што «НГ» не бачыць нічога заганнага ў тым, што ў век інтэрнэту і мабільнай сувязі дзеці мусяць капаць для школьнай сталоўкі бульбу, а не засвойваюць навучальную праграму.

Насамрэч — у чым праблема? Для іх жа гэта яшчэ і «магчымасць зарабіць грошы».

Наступнае пытанне — ці павінна вясковая школа нарыхтоўваць сабе харч на зіму? І гэта ў «моцнай і квітнеючай краіне»?! (Ізноў такі, не забываем пра выкарыстанне працы непаўнагадовых з адрывам ад навучальнага працэсу). І як гэта гарадскія школы без гэтага абыходзяцца? Нехта скажа, што вясковыя дзеці пры гэтым маюць ільготы пры паступленні.

Аднак цяжка паверыць у тое, што адрыў ад вучобы на месяц-два ўвосень, ды заведама заніжаны бал пры паступленні паляпшаюць узровень ведаў вясковых дзяцей ды з’яўляюцца дадатковым стымулам для навучання.

Думаецца, што ніхто не будзе спрачацца і з тым, што ўборка бульбы — гэта цяжкая фізічная праца, да ўсяго траўманебяспечная. Зрэшты, калі ў вясковых школах традыцыя выкарыстання дзіцячай працы і не перапынялася, то ў гарадскія школы яна можа вярнуцца. Прынамсі, у Ваўкавыску кажуць пра аднаўленне практыкі збору школьнікамі металалому. Нават прыблізныя лічбы працоўных нормаў агучваюцца — каля тоны з аднаго класа.

Пытанне пра тое, чаму наскрозь датаванай на мільярды рублёў сельскай гаспадарцы збіраць ураджай, як і за саветамі, дапамагаюць дзеці, вартае асобнай тэмы. Калі ж разглядаць яго з пункту гледжання сучаснага стану вясковай школы, то ўзнікае думка — ці не сведчыць падобная «штогадовая дапамога» пра залежнасць апошняй ад калгасу, як ад адзінага спонсара.

Спытайце любога вясковага настаўніка, ці прамяняў бы ён утульны кабінет на працу ў адкрытым полі ў кастрычніку, калі б на тое была яго ўласная воля.

Але ж калгас і аўтобус дае, і гароднінай дапамагае, дый шмат у каго родныя ў СВК працуюць на кантрактах... Адсюль замкнёнае кола, разарваць якое ў стане толькі дзяржава. Але і яе, па ўсім бачна, існы стан рэчаў задавальняе (чаго вартыя выказванні намесніка міністра адукацыі Казіміра Фарыно пра тое, што сельгасработы не адаб’юцца на якасці навучання старшакласнікаў і студэнтаў). А дарма, бо

гэтым самым не толькі закладаецца міна запаволенага дзеяння пад будучыню вёскі (узаконены прыгод — адна з прычынаў уцёкаў моладзі у горад), але і робіць марнымі ўсе спробы павысіць якасць адукацыі вясковага школьніцтва.
Падзяліцца навіной: 
Сямён Печанко

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У вясковых школах традыцыя выкарыстання дзіцячай працы і не перапынялася, а ў гарадскія школы яна можа вярнуцца.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика