Ад сапсана да пустальгі, ад шпака да крыжанкі... Сёлета Беларусь увайшла ў тройку лепшых еўрапейскіх назіральнікаў за птушкамі
06.10.2010
—
Разное
|
Першыя выхадныя кастрычніка — традыцыйнае свята для аматараў птушак з усяе Еўропы. Менавіта ў гэты час штогод у краінах Еўропы ладзяцца Восеньскія дні назіранняў за птушкамі. Пачатак кастрычніка — самы зручны час для масавых назіранняў за крылатымі насельнікамі нашых лясоў, палёў, лугоў і вадаёмаў. Не трэба ісці далёка: у гэты час птушак можна ўбачыць паўсюль, бо ідзе масавая міграцыя, і крылатыя падарожнікі часта спыняюцца вялікімі і малымі стаямі, каб адпачыць і аднавіць сілы для далейшай вандроўкі. Сёлета ў Восеньскіх днях назіранняў за птушкамі ўдзельнічалі прад- стаўнікі 28 краін Еўропы. Больш за 58 тысяч аматараў прыроды назіралі птушак і даслалі ў каардынацыйныя цэнтры звесткі аб 2 мільёнах 731 тысячы ўбачаных крылатых. Беларусь у еўрапей-скім рэйтынгу-2010 заняла ганаровае трэцяе месца (3802 удзельнікі), саступіўшы толькі Іспаніі (каля 31 000 удзельнікаў) і Швейцарыі (больш за 6000 удзельнікаў). Пры гэтым пераможца прадэманстраваў дзіўнаваты вынік — на аднаго бёрдуотчара (ад англійскага birdwatcher — назіральнік за птушкамі) прыйшлося каля... 2/3 птушкі. Можна падумаць, што іспанцы натоўпамі ганяліся за не- шматлікімі крылатымі мігрантамі! У Беларусі Восеньскія дні назіранняў за птушкамі ўпершыню былі падтрыманы Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і Міністэрствам адукацыі. Актыўны ўдзел у назіраннях узялі школы, якія на месцах арганізавалі самастойныя арніталагічныя экскурсіі. У рэгіёнах краіны было наладжана 17 назіральных пляцовак, дзе ўсе ахвотныя маглі не толькі паназіраць за пералётнымі птушкамі, але і шмат пра іх даведацца ад больш дасведчаных аматараў і спецыялістаў. Найбольш масавымі відамі па выніках назіранняў сёлета аказаліся шэрая варона — 4047 асобін, звычайны шпак — 3959 асобін і качка-крыжанка — 3546 убачаных асобін. З рэдкіх відаў птушак беларускія назіральнікі адзначылі сокала-сапсана (Маларыцкі раён), малую мухалоўку (г.Мінск) і сокала-пустальгу (г.Брэст). Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Першыя выхадныя кастрычніка — традыцыйнае свята для аматараў птушак з усяе Еўропы. Менавіта ў гэты час штогод у краінах Еўропы ладзяцца Восеньскія дні назіранняў...
|
|