Уладзімір Арлоў: У нашай дзяржаве палітызавана практычна ўсё, што хвалюе грамадства
06.10.2010 10:47
—
Разное
|
5 кастрычніка газета «Беларусь Сегодня» змясціла вялікую У ёй арцыбіскуп выказаўся, сярод іншага, і аб абароне касцёла Святога Язэпа ў Мінску. Ён заявіў, што «нельга палітызаваць сітуацыю з храмам Святога Іосіфа і яго кляштара. Гэта не пляцоўка для палітычных заяваў». Выказванні арцыбіскупа выклікалі бурную рэакцыю. У размове з карэспандэнтам «НН» Павел Севярынец, сустаршыня Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі і адзін з арганізатараў акцыі ў абарону касцёла заявіў, што лічыць сказанае проста няўдалым выступам. «Можна было знайсці іншыя словы, іншую пляцоўку для такой заявы. Думаю, гэта проста няўдалы выступ. Я перакананы, што большасць католікаў Беларусі жадае, каб касцёл быў вернуты вернікам. Магу толькі пашкадаваць, што ў нашай краіне няма такіх мужных і адкрытых ксяндзоў, як Ежы Папялушка», — заявіў палітык.У выніку абаронцы касцёла Святога Язэпа нават правялі галасаванне, на якім вызначалі, ці працягваць акцыі па абароне храму. Вынікам галасавання стала рашэнне працягваць акцыі за вяртанне касцёла, вось толькі не канкрэтна каталікам, а адной з хрысціянскіх канфесій. Якой — будзе вызначана пазней. «НН» таксама звярнулася па каментар да аднаго з удзельнікаў галасавання 5 кастрычніка — пісьменніка Уладзіміра Арлова. «НН»: Як вы лічыце, ці можна гаварыць аб палітызацыі абароны касцёла Святога Язэпа? Уладзімір Арлоў: Я думаю, што ў нашай дзяржаве палітызавана практычна ўсё, што хвалюе грамадства. Пытанні мовы, літаратуры, гісторыі, у тым ліку і пытанні веры таксама разглядаюцца як палітыка. Аб гэтым сведчыць хаця б прысутнасць на акцыі ў абарону касцёла паўтузіна хлопцаў у цывільным і спецаператара. Мне ўяўляецца, што ў дадзенай сітуацыі трэба было б гаварыць, у тым ліку і іерархам Касцёла, аб змаганні за вяртанне гістарычнай, царкоўнай справядлівасці. Я маю на ўвазе вяртанне храма вернікам. Калі я не памыляюся, на пачатку дзевяностых Мінскі гарадскі савет прыняў пастанову аб тым, каб вярнуць касцёл вернікам, прычым «НН»: Ці лічыце вы акцыі па абароне касцёла Святога Язэпа паспяховымі? УА: Абаронцы касцёла пачалі запрашаць да ўдзелу ў іх літаратараў, музыкаў. Гэта, на маю думку, прыцягвае таксама маладых вернікаў. Думаю, што абараніць касцёл магчыма. Гаворка не ідзе пра знішчэнне будынку, гаворка ідзе пра ягоны лёс. І калі казаць пра будучыню гэтых муроў, то я думаю, што храмы павінны належаць вернікам. З глыбокай павагай стаўлюся да калектыву Дзяржаўнага Узгадваю, як разбураліся полацкія храмы. З таго часу мы прайшлі вялікі шлях і цяпер не знішчаюць, прынамсі вядомыя, якія маюць гістарычную значнасць. Аднак лёсы нашых бажніцаў, Падзяліцца навіной:
Алесь Пілецкі Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пісьменнік адрэагаваў на выказванні Тадэуша Кандрусевіча. |
|