Каляндар для Лукашэнкі. 21.by

Каляндар для Лукашэнкі

08.10.2010 12:14 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Нашумелы падарунак для Пуціна атрымаў працяг на прасторах Белнэту.

(c) zhelezko.livejournal.com

У Расіі разгарэўся медыйны скандал з нагоды выпуску эратычнага календара да дня нараджэння прэм’ра Уладзіміра Пуціна. Каляндар складаецца з выяваў напаўаголеных выпускніц МГУ. Фотаздымкі суправаджаюцца пашлаватымі подпісамі, кшталту «Уладзімір Уладзіміравіч, лясы пагасілі, а я ўсё яшчэ гару!»

Нязгодныя з такой ініцыятывай студэнткі ўніверсітэта размясцілі ў Сеціве альтэрнатыўны каляндар для прэм’ера, на якім яны сфатаграфаваныя з залепленымі вуснамі. У якасці подпісаў — нязручныя пытанні пра тое, «хто забіў Ганну Паліткоўскую» і «калі наступны тэракт».

Беларуская благасфера на гісторыю з расійскімі календарамі адказала жартам.

Так, блогер zhelezko са спасылкай на «крыніцу з Цэнтральнага апарату БРСМ» сцвярджае, што скандальны каляндар у падарунак Пуціну з напаўаголенымі маскоўскімі журналісткамі — не што іншае, як копія календара, зробленага ў мінулым годзе ЦК БРСМ да юбілею кіраўніка Беларусі. У пацверджанне сваіх словаў патрыёты нібыта даслалі старонку за красавік (на фота). Блогер іранізуе: «Чуў, што на кастрычніцкім сфатаграфаваныя «маладыя жывёлаводы» з надпісам «Вот бы на Ваше хозяйство посмотреть!», а на лютаўскім — Ярмошына з заклікам «Выбери меня!»

Блогер звяртаецца да сваіх сяброў з просьбай адшукаць выявы за астатнія месяцы.

Падзяліцца навіной: 
Сямён Печанко

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Аляксандр Рыгоравіч, нахіліце мяне!»
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика