У Беларусі створаць Музей беларускай дзяржаўнасці
08.10.2010 13:45
—
Разное
|
Як паведаміў на Ён мае размясціцца ў Адміністрацыі кіраўніка краіны, на месцы былога архіву.
Намеснік міністра паведаміў, што музей будзе абсталяваны самай сучаснай тэхнікай і абсталяваннем. Экспазіцыя музея будзе пачынацца з Паводле слоў Тадэвуша Стужыцкага, новы музей мае выконваць прадстаўнічыя функцыі. Туды будуць накіроўваць высокапастаўленых гасцей Беларусі. Аднак для простых грамадзян Музей беларускай дзяржаўнасці таксама не будзе закрыты — кожны ахвотны зможа яго наведаць. Спрэчным выглядае не толькі напаўненне музею, але і сама ідэя пачаць адлік беларускай дзяржаўнасці з 90 гадоў. «НН» звярнулася па каментар да аднаго з асноўных спецыялістаў ў галіне нацыянальнага руху, гісторыка Алеся Смаленчука. Ён назваў намер пачынаць адлік беларускай дзяржаўнасці ад 90 гадоў бязглуздзіцай. «Гэта поўны абсурд. Нават у савецкія часы беларускую дзяржаўнасць больш глыбока разумелі.Ад 1917 году адлічвалі. Спадзяюся, што гэты праект так і застанецца праектам». Пракаментаваў спадар Смалянчук і сам намер стварыць Музей беларускай дзяржаўнасці: «Гэта цікавая ідэя. Але падобна на тое, што яе ажыццяўляюць дзяржаўныя ідэолагі, а не гісторыкі. Яшчэ добра, што не ад дня нараджэння Лукашэнкі распачынаюць экспазіцыю. Увогуле беларуская дзяржаўнасць даволі добра распрацаваная. Ад самога Полацкага княства. Таму калі насамрэч паўстане музей, прысвечаны станаўленню дзяржаўнасці Беларусі, то можа паўстаць насамрэч цікавая ўстанова». Падзяліцца навіной:
Алесь Пілецкі Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Размяшчацца ён будзе ў Адміністрацыі Лукашэнкі, а ў экспазіцыю ўвойдуць падарункі кіраўніку беларускай дзяржавы.
|
|