Вучоныя навучылiся чытаць думкi чалавека
12.10.2010 09:36
—
Разное
|
Група вучоных з Унiверсiтэта амерыканскага штата Юта распрацавала тэхналогiю па пераўтварэннi электрамагнiтных сiгналаў галаўнога мозга ў словы i цэлыя сказы. Навацыя методыкi заключаецца ў тым, што яна выкарыстоўвае новы тып непранiкальнага мiкраэлектрода, якi не ўжыўляецца ў мозг, а размяшчаецца прама на iм. Эксперыментальныя работы вялiся з пацыентамi, якiя страцiлi здольнасць да мовы з-за эпiлепсii. Здымаючы электрамагнiтныя сiгналы мозга знешнiмi дэтэктарамi, спецыялiсты пераводзiлi iх у лiчбавы сiгнал i затым з дапамогай спецыяльнай праграмы ператваралi ў словы, якiя вымаўляў камп"ютар. На падставе сабранай iнфармацыi i звестак энцэфалаграфii ў рэальным часе вучоныя вызначалi, якiя менавiта словы вымаўляе чалавек у думках. Сцвярджаецца, што ў асобных тэстах тэхналогiя не памылiлася ў 90% выпадкаў. Спецыялiсты прызнаюць, што пакуль якасць разумення не вельмi высокая, а набор слоў абмежаваны, аднак даследчыкi ўпэўненыя ў магчымасцi паляпшэння тэхналогii i практычнага ўкаранення вынаходства ўжо праз некалькi гадоў. Паводле слоў вучоных, iх распрацоўка дазволiць людзям, якiя страцiлi ў вынiку траўмаў i хваробаў здольнасць да стасункаў, кантактаваць з навакольнымi проста з дапамогай думак. Падзяліцца навіной:
Звязда Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Група вучоных з Унiверсiтэта амерыканскага штата Юта распрацавала тэхналогiю па пераўтварэннi электрамагнiтных сiгналаў галаўнога мозга ў словы i цэлыя сказы. ...
|
|