Мілінкевіч: Наступныя прэзідэнцкія выбары пройдуць датэрмінова — праз год ці два
14.10.2010 09:36
—
Разное
|
«Я рыхтуюся да наступных выбараў прэзідэнта і вельмі веру, што яны пройдуць праз год ці два», — заявіў палітык. Ён бачыць цяпер два варыянты развіцця падзей для дзейнай улады«Першы — як Аляксандр Матросаў змагацца з Расіяй, адносіны з якой горш няма куды. У гэтай барацьбе ўлада проста эканамічна падзе і павінна будзе сысці. І вось ужо прычына для датэрміновых выбараў, — сказаў Мілінкевіч. — Ёсць і іншы варыянт ва ўлады. Пачынаць дэмакратызацыю, каб дапамог Захад. Я не бачу шансаў, каб дыктатура ўтрымалася.І калі Лукашэнка сыходзіць, новыя выбары не будуць такімі, якія мы маем цяпер». Адказваючы на пытанне пра адзінага кандыдата на цяперашніх выбарах прэзідэнта, Мілінкевіч адзначыў, што «мала верыць у з’яўленне адзінага кандыдата».«Ёсць велізарная праблема з аб’яднаннем дэмакратычных сіл. І гэта адна з прычын, чаму я не ўдзельнічаю ў прэзідэнцкай кампаніі ў якасці кандыдата», — заявіў палітык. Ён мяркуе, што ўлада настроена зарэгістраваць як мага больш дэмакратычных прэтэндэнтаў на пасаду прэзідэнта, каб паказаць «разрозненасць апазіцыі».Сваёй галоўнай задачай на цяперашніх выбарах лідар руху «За Свабоду» бачыць аб’яднанне нацыянальных дэмакратычных сіл. «Не будзе аб’яднання, прафукаем Беларусь. Але з дыктатурай таксама трэба змагацца, надакучыла ўжо», — заявіў палітык.Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Палітык мяркуе, што ўлада настроена зарэгістраваць як мага больш дэмакратычных прэтэндэнтаў, каб паказаць «разрозненасць апазіцыі».
|
|