Юрый Глушакоў: «Інакш — не пры Някляеву будзе сказана — усё кату пад хвост»
27.10.2010 14:55
—
Разное
|
Ехаць з пустымі рукамі ў госці да кандыдата ад партыі «зялёных» Юрыя Глушакова мы проста не мелі права. Памятаючы пра тое, як яго арганізацыя выступіла супраць рэгістрацыі «забойцы кацяняці», у Гомель мы выправіліся з двума хвастатымі малымі, Мурзікам і Бублікам. Ці прайшоў палітык «каціны тэст», якую жывёлу ў дзяцінстве сам пазбавіў жыцця і чаму пры любым раскладзе на выбарах у яго ёсць нагода для радасці — у чарговым рэпартажы з серыі «У гасцях у кандыдата» (нагадаем, гэта сумесны праект «Салідарнасці» і «Нашай Нівы»). Тэст для кандыдата Глушакоў, як і абяцаў, сустрэў нас проста на вакзале. Заўважыўшы ў маёй руцэ кошык, ён як сапраўдны джэнтльмен тут жа падахвоціўся дапамагчы, нават не падазраючы, які сюрпрыз яго чакае ўнутры. Аднак Мурзіку з Бублікам не цярпелася хутчэй убачыць выратавальніка ўсіх кацянят на свае вочы. — Што ў вас там? Няўжо кацяня? — насцярожана пацікавіўся Глушакоў, пачуўшы падазронае мяўканне з каша. — Ну што вы! Лепш, — запэўнілі мы, але пакуль не спяшаліся раскрываць карты. Аднак кацяняты настойліва патрабавалі сустрэчы з кандыдатам. У выніку вырашана было ўручыць Глушакову падарунак проста на вуліцы. — Якія прыгожанькія! — Шчыра захапіўся ён. Радасць, праўда, была нядоўгай. Пачухаўшы патыліцу, Глушакоў заклапочана працягнуў: — Ведаеце, у мяне ўжо ёсць кацяня…— Вы не рады нашаму падарунку? — занерваваліся мы. — Не, што вы, вельмі рады, — запэўніў нас кандыдат. — Вось толькі, баюся, што жонка… Памятаючы, што Юрый Глушакоў у жніўні гэтага года заключыў шлюб, мы напружыліся, асцерагаючыся незваротных наступстваў для маладой сям’і. Аднак усе страхі былі марнымі. На парозе кватэры нас сустрэла прыгожая і ветлая маладая жанчына. — Мая жонка Лена, — прадставіў кандыдат жонку. Мы пазнаёміліся. Глушакоў уважліва паглядзеў на жонку і нарэшце адважыўся адкрыць кошык. — Ой, кацяня! — усклікнула Алена, убачыўшы цікаўную пыску Мурзіка. — Гэта не ўсё, — папярэдзіў Глушакоў. — Ой, яшчэ адно! — не змагла схаваць здзіўлення жонка, калі ўслед з’явіўся і Бублік. На яе крыкі выйшла маладая дзяўчына — як пазней высветлілася, дачка Юрыя ад першага шлюбу (Глушакоў удавец). — Лера, паглядзі, зараз у нас ва ўсіх будзе па кацяняці! — звярнулася яна да дачкі мужа. Кацяняты з парогу паспрабавалі заваяваць давер гаспадароў: убачыўшы каціны туалет, Бублік тут жа абнавіў яго, чым выклікаў да сябе вялікую павагу. Аднак не ўсе былі настроеныя так добразычліва.Гаспадарская котачка з рамантычным імем Амурка новых жыхароў прызнаваць упарта не хацела. Нягледзячы на тое, што была ненашмат старэйшая, яна ўсім сваім выглядам паказвала, хто ў доме гаспадар (дакладней, гаспадыня) і злосна шыпела на прыхадняў. — Нічога, прывыкне, — махнула рукой Алена. — Мусіць, вы ўзялі котку, як толькі пачулі крыважэрнае прызнанне Някляева? — выказалі мы здагадку. — Не, недзе за тыдзень да гэтага, — азваўся Юрый. — А наогул, я да гэтай заявы не маю наўпростага дачынення. Гэта мае актывісты пастараліся. — Затое будзе каму кацянят раздаць, каб накіраваць актыўнасць у стваральнае рэчышча, — параілі мы. — Можа, мы іх яшчэ сабе пакінем, — адгукнулася Алена, пагладжваючы Мурзіка, які нарэшце заснуў пасля катання на фіранцы. «Каціны тэст» уся сям’я прайшла годна.Між тым выявілася, што ні дачка, ні жонка Глушакова не належаць да партыі «зялёных». — Я ж кажу, што я супраць кланавасці, — растлумачыў кандыдат. Нават ва ўніверсітэце Лера, якая вучыцца на эканаміста, за бацьку агітаваць і не думае. — Хто ведае, што ён ідзе ў прэзідэнты — падтрымліваюць, астатнім не кажу, — шчыра прызналася дзяўчына. — Няўжо падтрымліваюць? — падбадзёрыўся Глушакоў. — Натуральна, — запэўніла Лера. Махно, сэксолагі і іншыя захапленні Да нашай вялікай радасці, мы трапілі якраз да абеду. Яшчэ больш парадавала, што вегетарыянцамі Глушаковы не з’яўляюцца. З задавальненнем упісваючы смажаную курачку, мы вырашылі пацікавіцца, якімі яшчэ прысмакамі радуе жонка кандыдата. — Я вельмі люблю дранікі, — тут жа азваўся Глушакоў. — Дык я ж табе іх ніколі не гатавала, — здзівілася Алена. Дзе кандыдата падкормліваюць дранікамі, мы так і не высветлілі. Затое даведаліся, што Глушакоў зусім не ўжывае спіртнога. — Шматлікія мае знаёмыя заплацілі за гэта жыццём, — растлумачыў кандыдат. — Народ співаецца. Таму я і заклікаю забараніць выпуск Выявілася, што Глушакоў таксама не курыць (ужо шмат гадоў як кінуў) і актыўна займаецца спортам. У пацверджанне ён нават паказаў дыплом, дзе яму прысуджалася першае месца па гіравым спорце на агульнагарадскіх спаборніцтвах. — Можна, вядома, і падняць, але ж у вас ужо ёсць такі кадр з Рымашэўскім (Гіперспасылка), — прадэманстраваў кандыдат веданне пытання, лёгка круцячы ў руках Мы з радасцю згадзіліся. Нядаўна ў кватэры Глушакова задумалі рамонт. Жонка самастойна ўзялася распісваць сцяну на кухні — Алена мастак па адукацыі. Аглядаючы ў куце рулоны новых шпалераў і кацянят, што насіліся міма іх, мы пажадалі гаспадарам поспеху ў рамонце. Сцяна выявілася не адзіным творам Алены. У пакоі на паліцы красаваўся абраз, які таксама напісала — А гэты магніцік з кацянём з мульта я прывёз проста з Варонежа, — паказаў на лядоўню Юрый і з гонарам дадаў: — Між іншым, вуліца Лізюкова, на якой, згодна з мультфільмам, жыве кацяня, названая ў гонар гамяльчаніна. — У Варонежы ёсць яшчэ помнік гэтаму кацяняці. Яго зрабіла мая знаёмая мастачка і скульптар Эльза Пак, — адгукнулася Алена. Увогуле, недахопу кацянятаў у кватэры Глушакова не назіралася. А яшчэ мы заўважылі вялікую колькасць кніг. Прычым амаль цэлую паліцу займалі працы, прысвечаныя Нестару Махно,— яго ідэі з’яўляюцца аб’ектам гістарычных даследаванняў кандыдата. — А гэта мае кнігі, — паказаў палітык на іншую паліцу. Працаў уласнага сачынення ў Глушакова (ён, дарэчы, гісторык па адукацыі) таксама набралася прыстойна. Аднак нашу ўвагу на гэтай паліцы забрала кніга па сэксалогіі.— Я калісьці чытаў кнігу Кона, дзе апавядалася пра эратычныя абрады ў розных народаў свету. Вельмі цікава. Вось нядаўна ўбачыў, купіў — аказалася не тая, — смуткуе кандыдат. Ад эратычнага фальклору размова плаўна перайшла на палітыку. — Для мяне самае галоўнае ў гэтай кампаніі — гэта заявіць пра сваю сацыяльную праграму, — растлумачыў Глушакоў. — Мы сацыялісты. І ў адрозненне ад іншых кандыдатаў, у тым ліку і Лукашэнкі, думаем у першую чаргу пра людзей. Мы хочам, каб нас пачулі, звярнулі ўвагу на сацыяльныя і экалагічныя праблемы. Інакш — не пры Някляеву будзе сказана — усё кату пад хвост. Дарэчы, пры любым раскладзе да выбараў Глушакова чакае вялікая радасць. Акурат у гэты час у сям’і чакаюць прыбытку. Плануецца, што будзе дзяўчынка. Фотаальбом кандыдата таксама ўразіў. Выявілася, што дзед Глушакова з 1945 па 1947 гг. быў камендантам нямецкага горада Дэсаў. Сам жа Юрый у свой час служыў у ВПС. Галоўны «пракол» Глушакова На вакзал мы вярталіся злёгку збянтэжаныя. Глушакоў рабіў уражанне ідэальнага кандыдата. Па дарозе Юрый расказваў, як выратаваў чалавека, які тануў у Сожы, не забыўся і пра сваё абяцанне падцягнуцца на турніку. — Няўжо ў вашай біяграфіі няма ніводнай цёмнага плямы? — не верылі мы. — Ёсць! — пасля роздумаў азваўся ён. — Я ў дзяцінстве раздушыў жабу. Ненаўмысна, вядома. Але… У гэты момант мы заўважылі праз дарогу — Ну, як справы? — пацікавіўся Глушакоў у апошняга актывіста кампаніі «Гавары праўду», які застаўся. Той радасна прывітаў Глушакова, зрабіўшы справаздачу аб праведзенай працы. — А гэта журналісты з Мінска, — прадставіў нас Юры. — Вось кацянят у падарунак прывезлі. Табе, дарэчы, не патрэбныя?— Ты што! У нас жа загад забіваць усіх катоў, якія трапяцца на вочы! — засмяяўся той. Больш настойліва прапаноўваць кацянят някляеўскім актывістам Глушакоў у нашай прысутнасці, мабыць, не адважыўся. Мы ўздыхнулі з палёгкай. Па дарозе да вакзала трапіўся нам на вочы і злашчасны На развітанне Глушакоў гасцінна запрасіў нас прыязджаць яшчэ, абяцаючы арганізаваць экскурсію па горадзе. Мы запэўнілі, што як толькі з’явяцца новыя кацяняты — адразу ж да яго. Юрый нервова ўсміхнуўся. P.S: На наступны дзень мы, памятаючы неабдуманы ўчынак Глушакова, вырашылі пацікавіцца, як пажываюць нашы пушыстыя гадаванцы. — Ды гэтак жа, як і нашы кандыдаты, — збянтэжыў нас палітык і растлумачыў: — Ніяк не могуць ужыцца паміж сабой. Ну нічога, думаю, урэшце яны прыйдуць да «адзінага»… Падзяліцца навіной:
Настасся Зелянкова, фота Сяргея Балая. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ехаць з пустымі рукамі ў госці да кандыдата ад партыі «зялёных» Юрыя Глушакова мы проста не мелі права...
|
|