На беларуска-польскай мяжы адкрыты помнік лётчыкам Пагранічнай варты Польшчы. 21.by

На беларуска-польскай мяжы адкрыты помнік лётчыкам Пагранічнай варты Польшчы

01.11.2010 12:05 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Помнік лётчыкам Пагранічнай варты Польшчы, якія загінулі на мяжы з Беларуссю, адкрыты 30 кастрычніка ў Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці.

Верталёт Kania Падляскага аддзела Пагранічнай варты Польшчы пацярпеў катастрофу вечарам 31 кастрычніка 2009 года падчас выканання патрульнага палёту ўздоўж дзяржаўнай мяжы.

Пошукавыя работы на мяжы вяліся больш як шэсць гадзін. Абломкі верталёта былі знойдзеныя на беларускай тэрыторыі, за 200 метраў ад лініі мяжы паблізу ад населенага пункта Высокае ў Камянецкім раёне.

Усе тры чалавекі, якія знаходзіліся на борце паветранага судна, загінулі:

49-гадовы камандзір экіпажа — пілот падпаручнік Анджэй Жукоўскі, 35-гадовы штурман старшы харунжы Бартламей Бартніцкі, 34-гадовы аператар малодшы харунжы Марцін Бязубік.

Памятны знак узведзены па ініцыятыве і на сродкі беларускіх пагранічнікаў на ўчастку пагранзаставы "Такары" Брэсцкай пагранічнай групы, за 25 метраў ад лініі мяжы. Ён уяўляе сабой гранітны пастамент, на якім устаноўлены дзве стэлы, што сімвалізуюць разарваныя крылы верталёта. Прасвет паміж стэламі ўтварае каталіцкі крыж. На мемарыяльным знаку размешчаны памятны надпіс на польскай і беларускай мовах з імёнамі загінулых.

У цырымоніі адкрыцця знака ўзялі ўдзел кіраўнікі і прадстаўнікі пагранічных ведамстваў Беларусі і Польшчы, кіраўніцтва органаў улады дзвюх краін, сваякі загінулых.

Прысутныя ўсклалі вянкі і кветкі. Беларускія і польскія святары адслужылі паніхіды.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Помнік лётчыкам Пагранічнай варты Польшчы, якія загінулі на мяжы з Беларуссю, адкрыты 30 кастрычніка ў Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці. Верталёт Kania...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика