Вечар памяці Ларысы Геніюш у Лондане
01.11.2010 14:51
—
Разное
|
У суботу ў Беларускім доме ў Лёндане адбылася вечарына, прысьвечаная памяці і творчасьці выбітнай беларускай паэткі Ларысы Геніюш. Мерапрыемства было арганізавана сумесна Згуртаваньнем Беларусаў у Вялікай Брытаніі і Англа-Беларускім Таварыствам. Сябра Рады БНР Мікола Пачкаеў прачытаў даклад, прысьвечаны біяграфіі паэткі. З дакладамі выступілі брытанскія беларусазнаўцы Джым Дынглі і Арнольд МакМілін. Айцец Сяргей Стасевіч прэзэнтаваў фотаздымкі і дакумэнты, зьвязаныя з Ларысай Геніюш, якія захоўваюцца ў калекцыі Беларускай бібліятэкі імя Ф. Скарыны ў Лёндане. Ларыса Геніюш вяла актыўнае ліставаньне з членамі беларускай дыяспары, многія яе лісты і надрукаваныя "самвыдатам" кнігі былі сабраныя ў Скарынаўскай бібліятэцы. Скончылася вечарына чытаньнем вершаў Геніюш. Прадстаўніца Брытанскай бібліятэкі прачытала некалькі вершаў Ларысы Геніюш у перакладзе на ўкраінскую мову. ![]() Арнольд МакМілін, славіст і літаратураўнаўца © Фота Алеся Чайчыца ![]() © Фота Алеся Чайчыца ![]() Заля паседжаньняў Беларускага дома ў Лёндане © Фота Алеся Чайчыца ![]() Джым Дынглі © Фота Алеся Чайчыца ![]() © Фота Алеся Чайчыца ![]() © Фота Алеся Чайчыца ![]() © Фота Алеся Чайчыца ![]() Алена Міхалюк і а. Аляксандар Надсан © Фота Алеся Чайчыца ![]() © Фота Алеся Чайчыца ![]() © Фота Алеся Чайчыца ![]() © Фота Алеся Чайчыца ![]() © Фота Алеся Чайчыца ![]() Вершы Геніюш у выкананьні ўдзельнікаў вечарыны © Фота Алеся Чайчыца ![]() Вершы Геніюш у выкананьні ўдзельнікаў вечарыны © Фота Алеся Чайчыца Падзяліцца навіной:
Алесь Чайчыц Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларускім доме ў Лондане адбылася вечарына, прысьвечаная памяці і творчасьці выбітнай беларускай паэткі Ларысы Геніюш. |
|