Сёння — Дзяды
02.11.2010 10:45
—
Разное
|
2 лістапада адзначаецца дзень памінання нябожчыкаў - Дзяды, калі ўспамінаюць усіх памерлых. Згодна з традыцыяй, у гэты дзень прынята наведваць могілкі і асаблівым чынам маліцца за памерлых. У сучаснай Беларусі праваслаўныя адзначаюць Дзяды ў першую суботу перад 8 лістапада. Каталікі ж успамінаюць усіх памерлых вернікаў сёння.Традыцыйна на Дзяды гатавалі рытуальныя стравы (7 і больш няцотных святочных і абрадавых страваў). Абавязковымі былі куцця, клёцкі, бліны, мяса, яечня. Паводле звычаю, ад кожнай стравы ў асобны посуд адкладвалі па кавалачку для нябожчыкаў і пакідалі на ноч: лічылася, што душы памерлых продкаў, якія прыходзяць на Дзяды, трэба пачаставаць. А пасля вячэры са стала не прыбіралі, каб памерлыя маглі за ім пасядзець у цішыні. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусі праваслаўныя адзначаюць Дзяды ў першую суботу перад 8 лістапада. Каталікі ж успамінаюць усіх памерлых вернікаў сёння.
|
|