Беларускамоўная Windows 7 з’явіцца ў наступным годзе
03.11.2010 13:39
—
Разное
|
Праца над перакладам вядзецца са студзеня. Адзін з ініцыятараў перакладу Алесь Булойчык паведаміў, што ўжо зроблена траціна працы. «Мы ідзём ад больш ужывальнага да менш ужывальнага», — тлумачыць Алесь. І адзначае, што пакуль некаторыя праграмы з пакета Windows беларусізаваць не будуць: Internet Explorer, Media Player. Па яго словах, поўнага перакладу не мае нават расейскамоўныя версія. Разам з Алесем над перакладам працуе Усевалад Чорны. Яны запрашаюць іншых людзей далучацца. Да вясны плануецца зрабіць пераклад амаль усіх певедамленняў, якія бачыць шэраговы карыстальнік Windows 7.Але ўжо цяпер можна Маладыя людзі ствараюць усталёўнік, які не замяняе англамоўныя ці расейскамоўныя файлы Windows 7, а да існуючых дадае беларускія. Таму не ідзе гаворка, каб выпускаць на дысках беларускамоўную аперацыйную сістэму. Пакунак перакладу распаўсюджваецца бясплатна. Ніякай падтрымкі ад кампаніі Microsoft, якая выпускае Windows, няма.Былы дырэктар Microsoft у Беларусі і Украіне Валер Ланавенка гаварыў яшчэ тры гады таму пра магчымасць стварэння беларускамоўнай версіі Windows Vista. Але справа далей за словы не пайшла. Алесь Булойчык адзначае, што летась зноў былі звароты ў кампанію аб беларусізацыі аперацыйнай сістэмы. Але ўсе адказы зводзіліся да таго, што Microsoft у першую чаргу хоча зарабляць грошы на сваім прадукце. А на беларускамоўным рынку гэта не магчыма. Таму Алесь не бачыць патрэбным звяртацца і да новага кіраўніка беларускага прадстаўніцтва кампаніі Міхаіла Маханька. Праца Булойчыка і Чорнага — не першая спроба абеларусіць аперацыйную сістэму. Раней рабіліся пераклады папярэдніх версій Windows. Праграміст Алег Азароўскі стварыў асобны сайт, на якім размясціў папулярныя праграмы для Windows на беларускай мове. Але найбольш удалым на сёння з’яўляецца пераклад Windows — гэта сямейства аперацыйных сістэм карпарацыі Microsoft. Пад кіраўніцтвам гэтых сістэм працуе каля 90% персанальных камп’ютараў. Падзяліцца навіной:
Сяргей Макарэвіч Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Праца над перакладам вядзецца са студзеня.
|
|