Усталяваны і асвечаны памятны знак на. 21.by

Усталяваны і асвечаны памятны знак на

03.11.2010 17:00 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Каля 15 год у Лідзе ішло змаганне паміж мясцовымі грамадскімі актывістамі і гарадскімі ўладамі за тое, каб увекавечыць памяць героя паўстання 1863 года ксяндза Адама Фалькоўскага.

Памятнае месца, дзе царскія ўлады забілі і пахавалі святара знаходзіцца зараз у гарадскім парку. Неаднаразова гэтая магіла была знішчаная ўладамі, і столькі ж разоў яе аднаўлялі людзі.

І вось у гэтым годзе, калі пры рэканструкцыя парка пад час падрыхтоўкі да «Дажынкаў» гэтую магілу ў чарговы раз разбурылі, ўзнялася хваля грамадскага абурэння, мясцовыя ўлады прынялі-такі важнае рашэнне, каб афіцыйна увекавечыць памяць аб закатаваным героі паўстання 1863 года. Напярэдадні Дня ўсіх святых на гэтым мейсцы быў усталяваны памятны камень аб ксяндзу Адаму Фалькоўскаму, які вырабіў мясцовы скульптар Рычард Груша і асвяціў пробашч Фарнага касцёла Уладзімір Гуляй.

У імпрэзе ўзяло ўдзел каля 70 чалавек, у тым ліку прадстаўнікі польскага консульства ў Гародні.

І сапраўды, у Лідзе адбыўся даволі рэдкі выпадак, калі б мясцовыя ўлады згадзіліся ўвекавечыць памяць аб паўстанцу 1863 года, за што ім і варта выказаць падзяку.

Падзяліцца навіной: 
lifelida.com

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Каля 15 год у Лідзе ішло змаганне паміж мясцовымі грамадскімі актывістамі і гарадскімі ўладамі за тое, каб увекавечыць памяць героя паўстання 1863 года ксяндза...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика