Мітрапаліт Філарэт блаславіў рэканструкцыю Каложскай царквы. 21.by

Мітрапаліт Філарэт блаславіў рэканструкцыю Каложскай царквы

04.11.2010 12:03 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

2 лістапада ў рамках наведвання Гродзенскай епархіі, Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт блаславіў рэканструкцыю Каложскай царквы ў Гродне.

У першай палове дня ў гэтай святыні Мітрапаліт узначаліў літургію, а пасля прыняў удзел у канферэнцыі, прысвечанай рэканструкцыі дадзенага старажытнага помніка архітэктуры.

У канферэнцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі Царквы і Міністэрства культуры, архітэктары і праекціроўшчыкі. Мітрапаліт Філарэт звярнуўся да прысутных і акрэсліў пазіцыі Царквы адносна аднаўлення помніка архітэктуры XII ст.

Архітэктары плануюць паўтарыць элементы гродзенскай архітэктурнай школы і ўзнавіць будаўнічы матэрыял XII ст.

Святыня пабудавана на стромкім беразе Нёмана. У 1853 г. у выніку апоўзня абрушылася паўднёвая і частка заходняй сцяны. Пасля рэстаўрацыі гэтую частку зрабілі драўлянай. Менавіта ёй і жадаюць надаць першасны выгляд.

Падзяліцца навіной: 
catholic.by

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
2 лістапада ў рамках наведвання Гродзенскай епархіі, Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт блаславіў рэканструкцыю Каложскай царквы ў Гродне. У першай палове дня...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика