Рэформы ў Беларусі спатыкаюцца аб падаткі
04.11.2010 14:46
—
Разное
|
Мяркуючы па апублікаваных сёньня выніках дасьледваньня Doing Business 2011, бравурны лібэлізацыйны крок беларускіх уладаў спатыкнуўся аб падаткаабкладаньне. Менавіта па гэтым яскрава няўдачным паказчыку найбольш чакаліся хоць нейкія паляпшэньні, якіх так і не адбылося. Беларусь была і застаецца краінай з найгоршай у сьвеце падатковай сыстэмаю.Паводле Прыярытэтам для ўладаў застаецца напаўняльнасьць бюджэта і фінансаваньне непад’ёмных сацыяльных праграмаў — а значыць яна будзе працягваць выціскаць сокі з прадуктыўнай часткі грамадзтва, то бок з прадпрымальнікаў. А значыць, што намеціўся пэўны псыхалягічны (ці ня вельмі псыхалягічны) бар’ер на шляху рэформаў. Паўнавартасная лібэралізацыя разумее пад сабою скарачэньне дзяржаўнага ўмяшальніцтва ў жыцьцё краіны, што, падобна, яўна супярэчыць ладу мысьленьня сёньняшніх беларускіх чыноўнікаў.Ня так складана скасаваць адміністратыўныя перашкоды для нармалёвага вядзеньня прадпрымальніцкай дзейнасьці: спрасьціць працэдуру рэгістрацыі бізнэса, ліцэнсіяваньне, справаздачнасьць. Менавіта коштам гэтых рэчаў беларускія рэформы атрымоўвалі добрыя ацэнкі ў мінулыя пару гадоў. Цяпер гэты "рэсурс для ўдасканаленьня" вычарпаны, і зьяўляецца бар"ер: куды складаней адмаўляцца ад лішніх паступленьняў у дзяржаўны скарб, для чаго давядзецца адпаведна скарачаць дзяржаўныя выдаткі, ад пэнсій электарату да фінансаваньня сілавых структураў. Таму ў наступным годзе вялікага прагрэса чакаць не даводзіцца. Хутчэй за ўсё дзяржава менавіта што спрасьціць працэдуру падаткаабкладаньня, скараціць колькасьць падаткаў і пэрыядычнасьць іх узыманьня, але ў фінансавым вымярэньні падатковы прэс на эканоміку наўрад ці істотна аблегчыцца. На самой жа справе навядзеньне парадка ў падатковай сыстэме моцна назрэла, эканоміка Беларусі не нагэтулькі разьвітая, каб дзяржава магла дазваляць сабе браць вялікія падаткі з грамадзян,пагатоў калі гэтыя падаткі нават больш, чым у вядомай сваёй зарэгуляванасьцю Заходняй Эўропе. Зрэшты, пабачым, што нам прынясе славутая Дырэктыва нумар чатыры. Падзяліцца навіной:
Алесь Чайчыц Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Каб рэфармаваць эканоміку, беларуская ўлада павінна скарачаць падаткі. Каб скарачаць падаткі, дзяржава павінна скарачаць сама сябе.
|
|