У Беларусі расце колькасць рамеснікаў
04.11.2010 14:46
—
Разное
|
Па стане на 1 верасня 2010 года колькасць фізічных асоб, якія выплацілі збор за ажыццяўленне рамесніцкай дзейнасці, склала 3.817 чалавек, што ўжо перавысіла адпаведны паказчык за мінулы год у цэлым (3.395). Пра гэта паведамляе У Брэсцкай вобласці налічваецца 602 рамеснікі, Гродзенскай — 506, Гомельскай — 460, Магілёўскай — 544, Мінску — 594. У міністэрстве растлумачылі, што ў адпаведнасці з нормамі ўказа ад 16 мая 2005 года № 225 «пад рамесніцкай дзейнасцю разумееццадзейнасць фізічных асоб па вырабе і рэалізацыі тавараў, выкананні работ, аказанні паслуг з прымяненнем ручной працы і інструмента, якая ажыццяўляецца самастойна (без прыцягнення іншых фізічных асоб) і якая скіравана на задавальненне бытавых патрэбнасцей грамадзян». Рамесніцкая дзейнасць не з’яўляецца прадпрымальніцкай і ажыццяўляецца па заяўным прынцыпе без дзяржаўнай рэгістрацыі ў якасці індывідуальных прадпрымальнікаў. Падставай пачатку ажыццяўлення такой дзейнасці з’яўляецца пастаноўка на ўлік у падатковым органе па месцы жыхарства з выплатай збору ў памеры адной базавай велічыні ў каляндарны год. Апрача таго, рамеснікі не выплачваюць падаходны падатак і адзіны падатак з індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых фізічных асоб, а таксама не вядуць дзяржаўную статыстычную справаздачнасць. Падзяліцца навіной:
Марына Носава, БелаПАН Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Больш за ўсё рамеснікаў працуе ў Віцебскай вобласці.
|
|