Філіп Гордан: «Выбары стануць магчымасцю для Беларусі прадэманстраваць прагрэс». 21.by

Філіп Гордан: «Выбары стануць магчымасцю для Беларусі прадэманстраваць прагрэс»

05.11.2010 12:04 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Намеснік дзяржаўнага сакратара ЗША ў пытаннях Еўропы і Еўразіі Філіп Гордан заявіў, што для паляпшэння беларуска-амерыканскіх дачыненняў афіцыйны Мінск павінен зрабіць шэраг крокаў.

«Мы далі зразумець, што хацелі б мець лепшыя, больш канструктыўныя дачыненні з уладамі Беларусі», — адзначыў Гордан. Аднак, паводле намесніка дзяржсакратара ЗША, амерыканскія санкцыі ў адносінах да Беларусі могуць быць знятыя толькі ў выпадку прагрэсу ў пытаннях дэмакратыі і выканання правоў чалавека ў Беларусі:

«Прэзідэнцкія выбары стануць магчымасцю для Беларусі прадэманстраваць прагрэс. Таму мы будзем вельмі ўважліва сачыць за імі і будзем гатовыя дапамагчы ў працэсе з тым, каб беларускія ўлады скарысталіся гэтым».

Філіп Гордан падкрэсліў,

што адпаведнасць снежаньскіх выбараў міжнародным стандартам — перадумова адмены амерыканскіх санкцый.

Паводле Гордана, належнае правядзенне афіцыйным Мінскам выбараў можа адкрыць шлях і да аднаўлення функцыянавання пасольства ЗША ў Беларусі ў поўным аб’ёме:

«Прычына, з якой мы не маем пасла ў Беларусі — гэта не наш выбар, гэты іх выбар

— у адказ на санкцыі, якія мы ўвялі, кіруючыся матывамі дэмакратыі і правоў чалавека. Мы б хацелі ўбачыць нашага амбасадара там заўтра. Мы не думаем, што адсутнасць амбасадара — гэта шлях, які дазваляе эфектыўна кантактаваць з уладамі».

Падзяліцца навіной: 
Радыё Свабода

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Намеснік дзяржсакратара ЗША заявіў, што для паляпшэння беларуска-амерыканскіх дачыненняў афіцыйны Мінск павінен зрабіць шэраг крокаў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика