Лукашэнка: Мы з Пазняком паважалі адзін аднаго
08.11.2010 17:58
—
Разное
|
У інтэрв’ю польскім СМІ кіраўнік Беларусі згадаў пра кантакты з апазіцыяй падчас і пасля выбараў 1994 г. «Я ва ўладу прыйшоў з апазіцыі. З тым жа Зянонам Пазняком, з тым жа Шушкевічам у дэмакратычным клубе былі. Мы заўсёды знаходзілі агульную мову і паважалі адзін аднога. Але на першых прэзідэнцкіх выбарах нашыя шляхі разышліся».Паводле Лукашэнкі, выбары 1994 г. былі фальсіфікаваныя: «Я перамог у першым туры. Яны ў мяне аднялі 5–6%, і я з вялікаю перавагаю, але выйшаў у другі тур з прадстаўніком улады». Кіраўнік Беларусі запэўнівае, што некаторыя прадстаўнікі апазіцыі пасля першых выбараў звярнуліся да яго з прапановамі аб супрацы, аднак адышлі, не задаволеныя «раздаваннем партфеляў». Сённяшні старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, паводле Лукашэнкі, спадзяваўся на пасаду міністра замежных справаў. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У інтэрв’ю польскім СМІ кіраўнік Беларусі згадаў пра кантакты з апазіцыяй падчас і пасля выбараў 1994 г.«Я ва ўладу прыйшоў з апазіцыі. З тым... |
|