Цёплы лістапад, як сёлета, бывае раз на 10 гадоў
09.11.2010 13:42
—
Разное
|
Бліжэйшыя два тыдні будзе трымацца цёплае і вільготнае надвор’е, паведаміла галоўны сіноптык Белгідраметэацэнтра Вольга Фядотава. Сіноптыкі падкрэсліваюць, што тэмпература перавышае сярэдную шматгадовую тэмпературу на 1–8 градусаў. «Прычына такога цёплага надвор’я звязана з тым, што на тэрыторыю краіны часцяком паступае паветраная маса міжземнаморскага паходжання. Такое на пачатку лістапада бывае прыкладна раз на 10 год. У прыватнасці, у 2000 годзе пачатак лістапада быў такім жа цёплым, як і сёлета». На пачатку наступнага тыдня прагназуюцца перапынкі ў ападках і тэмпература будзе паніжацца да 0, але істотна надвор’е не зменіцца. У канцы лістапада, кажуць сіноптыкі, ёсць верагоднасць прарыву халодных паветраных мас на тэрыторыю Беларусі, і ападкі ўжо будуць у выглядзе снегу. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Бліжэйшыя два тыдні будзе трымацца цёплае і вільготнае надвор’е, паведаміла галоўны сіноптык Белгідраметэацэнтра Вольга Фядотава.Сіноптыкі падкрэсліваюць,... |
|