Самай прыгожай студэнткай Мінска прызнаная Дыяна Грыгальчык з БДЭУ
13.11.2010 16:58
—
Разное
|
На конкурсе сярод студэнтак сталічных ВНУ «Краса Мінска», фінал якога прайшоў 12 лістапада, першае месца заняла Дзіяна Грыгальчык з Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта, другое — Таццяна Рыкавец з Міжнароднага інстытута працоўных і сацыяльных адносінаў, трэцяе — Ганна Гваноўская з Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры. Выніковаму конкурсу папярэднічалі чатыры паўфіналы, якія праходзілі апошнія шэсць тыдняў. З больш чым 40 прэтэндэнтак журы выбрала 15 дзяўчат, якія на фінальным конкурсе прадставілі візітку, творчы нумар і тры дэфіле — у купальніках, вячэрніх сукенках і ўборах у стылі casual. Пераможца конкурсу «Краса Мінска» атрымала ў падарунак пуцёўку на дваіх у Тайланд, дзяўчаты, якія занялі другое і трэцяе месцы, — ноўтбукі. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На конкурсе сярод студэнтак сталічных ВНУ «Краса Мінска», фінал якога прайшоў 12 лістапада, першае месца заняла Дзіяна Грыгальчык з Беларускага...
|
|