Насці Навумавай патрэбна наша дапамога
14.11.2010 19:58
—
Разное
|
У Клуба 5000 з’явілася новая падапечная. Насця трапіла ў анкацэнтр у 2007-м. Фота Пасля першай аперацыі дзяўчынка паспела адгадаваць свае чароўныя кудзеркі.Фота Пра Насцю Насця Навумава — доўгажыхар дзіцячага анкацэнтра. Яе я ведаю з самага пачатку сваёй валанцёрскай дзейнасці. Вельмі люблю. І ёсць за што. Яна як маленькі Карлсан з прапелерам на спіне: пацешная, энергічная, смешная, цікавая. Насця надзвычай артыстычная, піша вершы. Але пры ўсёй сваёй весялосці яна вельмі глыбокая і мудрая. Я столькі ў яе навучылася! Насця вельмі сціплая — ніколі нічога не папросіць, нават калі мае патрэбу, падарункі прымаць спачатку адмаўлялася, потым прымала чырванеючы. Яна надзейная. Я вельмі рада, што ў мяне ёсць такі сябар. У 2007 годзе Насця неяк ударыла нагу. Праз некалькі месяцаў на гэтым месцы ўтварылася пухліна. Паставілі дыягназ — альвеалярная рабдаміясаркома правай галёнкі, II стадыя. Дзяўчынка мужна перанесла 9 курсаў хіміятэрапіі, дзве аперацыі і курс прамянёвай тэрапіі. Амаль два гады яны з бабуляй пражылі ў анкацэнтры. Наступіла паляпшэнне. Мінулым летам Насця пабывала ў Англіі ад арганізацыі «Дзеці ў бядзе». Паспела адгадаваць свае чароўныя кудзеркі. Але ў 2010 хвароба дала рэцыдыў з паразай мяккіх тканак правага сцягна, левага вузла пахвіннай вобласці і правага лёгкага. Я з цяжкасцю пазнала Насцю. Яна выцягнулася, пасталела, з маленькага Карлсана ператварылася ў Папялушку. З радасцю назіраю, як за ёй даглядаюць хлопчыкі. Яна так жа сціплая і непрыступная. Але самая важная змена — у яе вачах. Клянуся вам, гэта не метафара. Яны патухлі. Замест ранейшай жыццярадаснасці ў ёй я бачу боль і стомленасць. Насця з усіх сіл імкнецца хаваць гэта — усміхаецца куткамі вуснаў. Але яе выдаюць вочы... Косны мозг дзяўчынкі знясілены — хіміятэрапію праводзіць больш нельга. Зараз яна праходзіць апраменьванне на вобласць лёгкага і рыхтуецца да чарговай аперацыі. Але вось няўдача — новая пухліна акружаная дробнымі сасудамі, і яе вельмі рызыкоўна выдаляць. Мама Насці вядзе перамовы з нямецкай клінікай Charite ў Берліне. Яны гатовыя ўзяць дзяўчынку на лячэнне. Гэта будзе каштаваць 150-200 тысяч еўра. У бліжэйшы час немцы вызначацца з курсам лячэння — ад гэтага будзе залежаць дакладная сума. Як толькі стане вядома, я размешчу тут дакумент з указаннем сумы. Малодшага брата Насці толькі што таксама прааперавалі ў дзіцячым анкацэнтры. Хвала Богу, пухліна апынулася дабраякаснай. Мама гатовая везці дачку ў Нямеччыну. Часу няшмат. На сёння сабрана 15.000 еўра. Вы можаце дапамагчы любой, нават самай нязначнай, сумай! Прашу вас, дапамажыце майму сябру! Клуб 5000 будзе сачыць за зборам сродкаў для Насці і дапамагаць. Насця — наша пятая падапечная. Кантакты: маці — Навумава Алена Яўгенаўна 8-029-6184756.РЭКВІЗІТЫ: ААТ ААБ «Беларусбанк», філіял № 323, г. Рэчыца, вул. Леніна, 51А УНП 400230587 МФА 15150682 Беларускія рублі: транзітны рахунак № 3819382102841 для залічэння на дабрачынны рахунак № 000000032 Даляры ЗША: транзітны рахунак № 3819382107035 для залічэння на дабрачынны рахунак № 8400000000066 Еўра: для залічэння на дабрачынны рахунак № 9780000000021 Расійскія рублі: для залічэння на дабрачынны рахунак № 6430000000016 Разліковы рахунак № 6111000000093 код 795 у ААТ «АСБ Беларусбанк» для Навумавай Алены Яўгенаўны. Таксама можна перавесці грошы для Насці на наш кашалёк EasyPay 08492425 з пазнакай «для Насці Навумавай». Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Клуба 5000 з’явілася новая падапечная.
|
|