Клякс можна не баяцца. 21.by

Клякс можна не баяцца

19.11.2010 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларускія навукоўцы ствараюць электронную паперу
Гэты цікавы праект рэалізуецца ў Інстытуце хіміі новых матэрыялаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Навукоўцы распрацоўваюць каляровую электронную паперу. Яна ўяўляе сабой тонкі гнуткі дысплей, які ўтвараецца з мноства мікракапсул, запоўненых пігментнымі мікрачасцінкамі — гэтак званым электронным чарнілам. Уздзейнічаючы на іх пры дапамозе святла, выпрамененага спецыяльнай лазернай прыладай, навукоўцы і атрымліваюць на такой паперы “малюнак”. Між іншым, электронная папера такая ж лёгкая і гнуткая, як і традыцыйная. А малюнак на ёй захоўваецца, пакуль не спатрэбіцца стварыць замест яго нешта новае.
Праект беларускіх навукоўцаў разлічаны на тры гады. У бліжэйшы час плануецца атрымаць першыя доследныя ўзоры айчыннай электроннай паперы. Запазычыўшы лепшы сусветны досвед па распрацоўцы такой прадукцыі, спецыялісты інстытута ўжылі і свае ноў-хаў. Яны разлічваюць, што попыт на электронную паперу будзе высокім. Цяпер, дарэчы, навінка шырока ўжываецца ў свеце — для стварэння рэкламы, атрымання розных лічбавых малюнкаў, выпуску электронных кніг. Тэхналогіі вытворчасці ўдасканальваюцца. Напрыклад, навукоўцы ЗША стварылі электронную паперу з чарнілам, якое па ўспрыманні вокам блізкае да друкарскай прадукцыі, мае добры кантраст.
Навукоўцы Інстытута хіміі новых матэрыялаў даўно вывучаюць фізікахімію тонкаплёнкавых арганічных матэрыялаў рознага прызначэння, распрацоўваюць новыя кампазіцыйныя матэрыялы з зададзенымі ўласцівасцямі. У бліжэйшых планах — стварэнне і электроннай ручкі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускія навукоўцы ствараюць электронную паперу
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика