Панядзелак, у народнай традыцыі і вераваннях
22.11.2010 10:45
—
Разное
|
Панядзелак — адзін з самых складаных дзён тыдня. У традыцыйнай культуры ўсходніх славян за ім устойліва замацавалася характарыстыка неспрыяльнага дня. Першы, або пачатак, мадэляваў, у значнай ступені прадвызначаў развіццё падзей як на адзін дзень, так і на ўвесь тыдзень, месяц, год ці нават усё жыццё. Народная мудрасць даволі безапеляцыйна падводзіць вынікі: «Не пашанцавала з раніцы, не пашэнціць і вечарам». За панядзелкам замацавалася вызначальная рыса «цяжкі», у сэнсе «бесперспектыўны», «неспрыяльны» для распачынання важных спраў. У традыцыйнай культуры славян гэтым эпітэтам пазначаны яшчэ толькі адзін суб’ект культуры — чалавек з «цяжкай» рукой, якому нельга было засяваць, купляць карову ці парасят, быць сватам, нават наліваць чарку гарэлкі — усё пойдзе прахам: насенне не прарасце, жывёла не будзе гадавацца, заручыны не ўдадуцца, гарэлка «колам» стане. «У панядзелак работы не пачынай і ў дарогу не выязджай»— негатыўнае стаўленне да гэтага дня з’явілася падставай цэлага шэрагу забарон, якія датычыліся гаспадарчай дзейнасці чалавека і яго паводзін. У панядзелак не пачыналі вяселле, улазіны, не здзяйснялі У характарыстыцы панядзелка ёсць і станоўчыя моманты. Разлічваючы на магію «першага», некаторыя гаспадыні сеялі ў панядзелак фасолю, гарбузы і агуркі: «Першы дэнь — першыя й гурочкі, не будэ пустацвету». Менавіта за тое, што панядзелак стаў першым днём тыдня, з яго часцей за ўсё пачыналіся святочныя тыдні: Масленічны, Велікодны, Русальны (Духаў дзень) і інш. Шыльным, Шылаватым панядзелкам пачынаўся Перадвелікодны пост. Падзяліцца навіной:
Аксана Катовіч, Янка Крук, Звязда Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Панядзелак — адзін з самых складаных дзён тыдня. У традыцыйнай культуры ўсходніх славян за ім устойліва замацавалася характарыстыка неспрыяльнага...
|
|