4 снежня ў сядзібе Дзеда Мароза ў Белавежскай пушчы адбудзецца свята сустрэчы зімы
23.11.2010 10:59
—
Разное
|
«Калі ў Мінску чагосьці не будзе хапаць, то запрашаю ў Белавежскую пушчу. Падзелімся снегам, падзелімся радасцю. Зіма абавязкова будзе», — паабяцаў Дзед Мароз. Ён паведаміў, што ў сваёй сядзібе ў Белавежскай пушчы сустракае гасцей у любую пару года. За ўвесь час існавання рэзідэнцыю Дзеда Мароза наведалі больш як 550 тыс. гасцей з 93 краін. Апрача таго, напярэдадні навагодніх святаў Дзед Мароз з Белавежскай пушчы штодзённа атрымлівае да дзвюх тысяч лістоў, у асноўным ад дзяцей з просьбамі аб падарунках. Калі правільна напісаны зваротны адрас, то на гэтыя лісты абавязкова адказваюць, падкрэсліў Дзед Мароз. Ён таксама паведаміў, што актыўна перапісваецца з калегамі, у тым ліку з Дзедам Марозам з Вялікага Усцюга і Ёулупукі з Лапландыі. Апрача іншага, напярэдадні Новага года Дзед Мароз «абавязаны пабываць на мяжы і даць указанні, каб забяспечыць бесперашкодны праход Новага года з усходу на захад». Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ёулупукі і Дзед Мароз, БЕЛТА 4 снежня ў сядзібе Дзеда Мароза ў Белавежскай пушчы адбудзецца свята сустрэчы зімы. Пра гэта Дзед Мароз паведаміў 22 лістапада ў...
|
|