Ды Капрыа расказаў, што ён напалову расіец. 21.by

Ды Капрыа расказаў, што ён напалову расіец

24.11.2010 12:17 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэм’ер-міністр Уладзімір Пуцін і галівудскі актор Леанарда ды Капрыа, што сустрэліся на Тыгравым форуме ў Санкт-Пецярбургу, які праводзіцца ў абарону гэтага віду жывёлаў, пагаварылі пра расійскія карані амерыканскага актора.

«Так, прозвішча маіх продкаў было Смірновы», — сказаў Ды Капрыа. «Знакамітае прозвішча», — адзначыў Пуцін. Ён спытаў у актора, ці гаворыць той па-расійску.

«Не, але калі б тут была мая бабуля, яна б з вамі пагаварыла па-расійску, — адказаў Ды Капрыа. — Мне заўсёды хацелася прывезці бабулю ў Санкт-Пецярбург, але, на жаль, гэтыя планы ўжо не спраўдзяцца, бо яна два гады таму памерла».

Ды Капрыа дадаў, што расійцам быў і яго дзед. «Так што я не на чвэрць, а напалову расіец», — растлумачыў актор. Ён таксама расказаў пра тое, што ў Санкт-Пецярбургу ўпершыню і мае намер у сераду пазнаёміцца са славутасцямі. «Я ўпэўнены, што заўтра, калі вы пазнаёміцеся з Санкт-Пецярбургам, вы будзеце ганарыцца сваімі расійскімі каранямі», — сказаў Пуцін. «З нецярпеннем гэтага чакаю», — адказаў на гэта Ды Капрыа.


Падзяліцца навіной: 
gazeta.ru

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэм’ер-міністр Уладзімір Пуцін і галівудскі актор Леанарда ды Капрыа, што сустрэліся на Тыгравым форуме ў Санкт-Пецярбургу, які праводзіцца ў абарону...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика