Праграма-максімум. Якой быць «Нашай Ніве»?
27.11.2010 20:39
—
Разное
|
Агульнай ці спецыялізаванай? Ад Рэдактара. Многія старыя чытачы з настальгіяй успамінаюць Для мяне важна задумацца над гэтым шкадаваннем і расказаць, як будзе. У Мы бачым патрэбу, каб «Наша Ніва» выконвала функцыю «асноўнай газеты» Няможна чакаць, што беларуская грамада ў сённяшніх умовах будзе мець газету якасці, аператыўнасці і вычарпальнасці, як «Газэта выборча» / Gazeta.pl ці «Летувос рытас» / lrytas.lt. Трэба быць рэалістамі: для гэтага трэба свабода СМІ, прыход рэкламадаўцаў і нацыянальныя сілы ва ўрадзе. Да таго ж, мы дзейнічаем у моўных абцугах: сацыёлагі выявілі, што доля моладзі, якая свабодна валодае і карыстаецца беларускай мовай, меншая, чым доля старэйшых людзей. Многім людзям цяжэй, нязвыкла выяўляць свае думкі Расце і аўдыторыя «Нашай Нівы». Папяровая газета зрабіла скачок пасля выхаду з паўпадполля ў 2008 годзе (той выхад мы заўдзячваем стойкасці грамадства тут і, хай не забываецца беларуская грамада, ціску еўрасаюзаўскай і амерыканскай дыпламатыі таксама, будзем ім удзячныя за гэтае спрыянне нашай мове). Што да сайта, то яго аўдыторыя апошнія два гады расла ў тэмпе 40–50% за год. Сёлета гэты паказчык будзе нават пераўзыдзены, мяркуючы па ўсім. Мусяць памятаць усе, каму важная беларуская культура і супольнасць: газета на беларускай мове, як і іншыя інструменты камунікацыі, выжыве толькі пры ўмове, што будзе нарошчваць аўдыторыю (у Інтэрнэце тыражоў няма, ёсць колькасць наведнікаў). А і сама мова захавае сваё значэнне толькі тады, калі будзе мець такія інструменты камунікацыі.Іначай — згасанне. Яго мы, дарэчы, назіралі на прыкладзе ўласным і іншых у канцы 90-х. Варта адзначыць, што сайт NN.BY — самы папулярны беларускамоўны рэсурс у сусветным сеціве, і менавіта гэта пацвярджае нам: ягоная канцэпцыя была правільная. Але мы будзем і далей моцна думаць, як рабіць максімум з тымі сродкамі, якія маем. Дарэчы, не стамляюся дзякаваць тым нешматлікім асобам, якія рэгулярна аддаюць дзесяціну ці дваццаціну ад сваіх прыбыткаў на «Нашу Ніву».Што да матэрыялаў рэфлексійнага характару, за якімі, як піша Павал Абрамовіч, відаць чалавек, то іх агульны аб’ём не зменшыўся, а нават вырас. Але калі яны дамінавалі ў штодвухтыднёвіку Літаратура цяпер іншая, зацікаўленні іншыя, бо час — іншы. І ў «Выборчай» не знойдзеце неўласцівай для газетнага жанру літаратуры. Літаратура крочыць раманамі, а не зацемкамі. Урэшце, у літаратуры мы моцна абмежаваныя тым, што ёсць. Гэта не штодзёншчына, яе чаляднік не зробіць. Заўвагі ў жаўцізне я адкідаю. Забаўляльныя матэрыялы ў «Газэце выборчай» і «Летувос рытас», як і на іх сайтах, займаюць не меншую, а большую долю. Той, хто чытаў газеты «Сан», «Жізнь» ці «Більд», ведае, што такое жоўтая прэса і чым яна розніцца ад якаснай. А вось за тэхналагічныя падказкі мы заўжды ўдзячныя. Канцэпцыяй «Нашай Нівы» застанецца стварэнне максімальна паўнавартай газеты для максімальна шырокай аўдыторыі.Падзяліцца навіной:
Рэд. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Агульнай ці спецыялізаванай? Ад Рэдактара.
|
|