Сікорскі пра Wikileaks: Гэта абмежаванне свабоды слова
30.11.2010 12:54
—
Разное
|
— Супрацоўнікі Wikileaks пра таямніцы Паўночнай Карэі і Ірана даведацца не змаглі, а калі б і даведаліся, б’юся аб заклад, што не апублікавалі б, — так міністр замежных справаў Польшчы пракаментаваў апублікаванне на сайце Wikileaks дэпешаў амерыканскіх дыпламатаў. — Не называйце гэта ўцечкай, гэтая ўцечка большая за цунамі. Сапраўды, справа беспрэцэдэнтная, — сказаў Сікорскі пра дадзеныя, апублікаваныя Wikileaks. Міністр падкрэсліў, што прачытаць паведамленні было магчыма, бо пасля атакі 11 верасня былі знятыя некаторыя абмежаванні на доступ да іх, з тым каб «патрэбныя людзі» маглі здабыць «адпаведную інфармацыю пра бяспеку». Сікорскі даў вострую ацэнку публікацыі Wikileaks і кіраўніку партала Джуліяну Асанджу: — На маю думку, гэта прывядзе да таго, што ўсе будуць больш асцярожныя. Цяпер публічна нельга сказаць нічога цікавага ці, не дай божа, якога моцнага слоўца, бо гэта потым паўтораць у скажоным выглядзе; і чаго тады дзівіцца, што запанавала правільнасць, паўтаральнасць і нуда. Здаецца, тое самае чакае дыпламатыю. Не ведаю, ці прынясе гэта карысць. Такім чынам, «Містэр Wikileaks» Джуліян Асандж, дэкларуючы спрыянне свабодзе выказванняў, насамрэч яе абмяжоўвае,— сказаў Сікорскі. — Гэта Оруэл у квадраце. Праз некаторы час ужо цяжка будзе весці любыя размовы з саюзнікамі. І ўлічыце, што я цяпер не пра аўтарытарныя краіны.Супрацоўнікі Wikileaks пра таямніцы Паўночнай Карэі і Ірана даведацца не змаглі, а калі б і даведаліся, б’юся аб заклад, што не апублікавалі б, таму што мы ведаем, што з імі сталася б. Гэта ўдар па свабодным свеце і свеце адкрытага грамадства, дзе свабода слова лічыцца найвышэйшай каштоўнасцю. Гэта ўдар па свабодзе слова,— зазначыў Сікорскі. Міністр замежных справаў Польшчы таксама прызнаў, што ўцечка можа стаць для ЗША непрыемнасцю. «Не сакрэт, што такія падзеі не павялічаць прэстыжу Злучаных Штатаў, а радаваць нас гэта не можа, бо Злучаныя Штаты не толькі наш найважнейшы саюзнік, але і апора вольнага свету»,— сказаў ён. «Тое, што хаваецца ў сакрэце, — не заўсёды праўда, — адзначыў міністр. — Гэтыя дэпешы адлюстроўваюць чалавечыя меркаванні і чалавечыя памылкі. Матэрыялы вымагаюць інтэрпрэтацыі. Гэта як салата: з яе можна выцягнуць смачныя кавалкі, але паасобку яны не дадуць разумення амерыканскай палітыкі», — дадаў ён. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
— Супрацоўнікі Wikileaks пра таямніцы Паўночнай Карэі і Ірана даведацца не змаглі, а калі б і даведаліся, б’юся аб заклад, што... |
|