«Карытас» арганізуе акцыю па сборы адзення і цацак
10.12.2010 15:55
—
Разное
|
Рэлігійная місія «Дабрачыннае каталіцкае таварыства Карытас» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі праводзіць Калядную акцыю па сборы адзення (дарослага і дзіцячага) і цацак для малазабяспечаных грамадзянаў, сірот, шматдзетных і прыёмных сямей. Дары сэрца будуць прымацца 18 снежня 2010 г. з 10.00 да 14.00 у касцёле св. Сымона і св. Алены (пл. Незалежнасці, 15). Шчыра заахвочваем далучыцца да акцыі і падзяліцца дабрынёй і радасцю Божага Нараджэння з іншымі. Кожны панядзелак падчас святой Імшы рэлігійная місія «Карытас» моліцца ў інтэнцыі ахвярадаўцаў. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рэлігійная місія «Дабрачыннае каталіцкае таварыства Карытас» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі праводзіць Калядную акцыю па сборы адзення (дарослага і дзіцячага)... |
|