У Лідзе пройдзе прэзентацыя першага беларускага манеўранага лакаматыва
13.12.2010 10:01
—
Разное
|
15 снежня ў Лідзе (Гродзенская вобласць) да ўвагі грамадскасці будзе прадстаўлены першы беларускі манеўраны лакаматыў. Прэзентацыя адбудзецца ў рамках I злёту машыністаў Беларускай чыгункі (БЧ). Паводле інфармацыі Удзельнікі злёту абмяркуюць перспектывы развіцця лакаматыўнай гаспадаркі БЧ, пытанні зніжэння расходаў на эксплуатацыю, тэхабслугоўванне і рамонт лакаматываў і маторвагоннага рухомага саставу. Будуць разгледжаныя асаблівасці працы машыністаў, удасканаленне ўмоў працы і адпачынку лакаматыўных брыгад. Манеўраны лакаматыў серыі ТМЭ1 створаны ў лакаматыўным дэпо Ліды. «У Беларусі праект такога кшталту рэалізуецца ўпершыню і фактычна азначае першы крок да арганізацыі лакаматывабудавання ў краіне», — адзначае Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
15 снежня ў Лідзе (Гродзенская вобласць) да ўвагі грамадскасці будзе прадстаўлены першы беларускі манеўраны лакаматыў. Прэзентацыя адбудзецца ў рамках I злёту...
|
|