Як не замерзнуць 19 снежня ў Мінску. 21.by

Як не замерзнуць 19 снежня ў Мінску

19.12.2010 00:14 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Гэты артыкул друкаваўся для заўзятараў перад матчам БАТЭ — «Дынама» Кіеў, але, мяркуем, будзе карысны і тым, хто збіраецца ў гэту нядзелю быць на свежым паветры.

На вечар 19 снежня сіноптыкі абяцаюць сярэдняй рукі мароз (мінус 7–9), кароткачасовы снег.

Тым, хто выцерпіў дзве гадзіны на матчы БАТЭ — «Дынама» пры марозе мінус 14, такое надвор’е не страшнае:)

Парады медыкаў:

Галоўная парада заключаецца ў тым, што неабходна добра апрануцца. Не бывае дрэннага надвор’я — бывае дрэнная адзежа.

У першую чаргу неабходна ўцяпліць ногі. Калі ёсць валёнкі, не саромейцеся ў іх абуцца.

Калі іх няма, то падыйдзе зімовы абутак на футры і вельмі цёплыя шкарпэткі.

Не грэбуйце лішняй парай ніжняй бялізны, без яе вам няма чаго рабіць на Плошчы! Можна нават купіць адмысловую тэрмабялізну ў ГУМе.

Не саромцеся адзець пад джынсы дататковыя нагавіцы і кальсоны.

Не забудзьцеся пра швэдры з высокім каўняром і абавязкова (!) цёплыя шапкі.

Таксама паспрабуйце, каб ваш шлях ад хаты атрымаўся як мага карацейшым, такім чынам менш часу праведзяце на адкрытым паветры.

Правільна апранутаму чалавеку, сапраўды, баяцца надвор’я не трэба.

Біятлонныя спаборніцтвы, якія збіраюць у Германіі дзясяткі тысяч гледачоў, праводзяцца і пры 20 градусах марозу, а сібіракі за ўлюбёным хакеем з мячом могуць назіраць на адкрытых стадыёнах і пры -30.

І галоўнае — ніякага алкаголю!
Падзяліцца навіной: 
nn.by

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Асноўныя парады медыкаў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика