Cтараверы прапануюць турыстам сустрэць Новы год у Ветцы. 21.by

Cтараверы прапануюць турыстам сустрэць Новы год у Ветцы

21.12.2010 15:34 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Стараверы з горада Ветка (Гомельская вобласць) распрацавалі навагоднюю турыстычную праграму, паведаміў начальнік аддзела маркетынгу і выдавецкай дзейнасці Нацыянальнага агенцтва па турызму Валерый Болдыраў.

Турыстычная праграма прадугледжвае фальклорнае гулянне ў елкі на адной з гарадскіх плошчаў і канцэрт перазвону ў вёсцы Хальч. Турыстаў таксама чакае святочнае гулянне з удзелам мясцовага казачніка, які ў даступнай форме распавядзе пра стараверскія традыцыі, а таксама катанне на санях і спуск з ледзяной гары працягласцю 100 м. Акрамя таго, падарожнікам прапануюць зазірнуць у Веткаўскі музей народнай творчасці, дзе сабрана калекцыя ікон і рукапісных кніг.

Навагодняя праграма будзе ўпершыню арганізавана ў ноч з 31 снежня па 1 студзеня.

Арганізатары таксама вырашылі правесці праграму на праваслаўныя Каляды і Стары Новы год.

Падзяліцца навіной: 
БелТА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Стараверы з горада Ветка (Гомельская вобласць) распрацавалі навагоднюю турыстычную праграму, паведаміў начальнік аддзела маркетынгу і выдавецкай дзейнасці...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика